У Бразіліі ў горадзе Арапірака ахоўнікі турмы затрымалі з доказамі злачынства ката-кантрабандыста.

Да цела жывёлінкі быў прывязаны пакет з тайнай перадачай для зняволеных. У няўдачлівага кур'ера канфіскавалі цэлы набор для ўцёкаў, у тым ліку набор для дрылі, мабільны тэлефон з зараднікам і слухаўкамі і нажоўку для рэзкі металу.

Груз быў прымацаваны да ката з дапамогай скотчу.

Як адзначыў прэс-сакратар турмы, дзе ўтрымліваюцца больш за 250 зняволеных, вінаватых будзе знайсці няпроста,

«бо кот нічога сказаць не зможа».
Парушальнік дастаўлены ў мясцовы прытулак для жывёл.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?