Салігорскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па факце забойства двух заведама малалетніх па пунктах 1 і 2 часткі 2 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса,паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. Нагадаем, вечарам 10 снежня ў Салігорску ў кватэры рабочага ААТ «Беларуськалій» у ванным пакоі з прыкметамі ўтаплення былі знойдзеныя целы двух дзяцей: дзяўчынкі 2009 года нараджэння і хлопчыка
Паводле слоў Беланог, цяпер устанаўліваецца месца знаходжання жанчыны, якая займалася выхаваннем гэтых дзяцей.





