Знакаміты навуковец расказаў, чым беларускія жанчыны мацнейшыя за мужчын, дзе трэба шукаць нашы скарбы і навошта ён звяртаўся па дапамогу да легендарнай прарочыцы Вангі.
Пра моцных і слабейшых
Нарадзіўся я на
Пра беларусаў у свеце
Апошнія гадоў 30 я складаю базу дадзеных па беларускай культуры, па нашых скарбах, што знаходзяцца за мяжою, па нашых
Назваць дакладную лічбу будзе цяжка, гледзячы каго лічыць за беларусаў — толькі тых, хто нарадзіўся тут і пасля пераехаў жыць у іншую краіну, ці і тых таксама, чые карані паходзяць з нашай зямлі. У кожным разе нельга забывацца на такіх знакамітых асобаў, як пісьменнікі Дастаеўскі і Грын альбо кампазітары Стравінскі і Шастаковіч, якія або самі, або іх бацькі нарадзіліся ў Беларусі, але пасля эмігравалі. І як можна забыцца на беларусаў у Сібіры, куды нашы землякі масава пераехалі жыць падчас Сталыпінскай рэформы і дзе заснавалі цэлыя паселішчы. Тыя беларусы і сёння размаўляюць на беларускай мове, якая лепшая і чысцейшая, чым у многіх з нас, бо ў іх няма амаль ніякіх кантактаў з суседзямі: там па 100 кіламетраў у кожны бок да бліжэйшага паселішча.
Пра мужчынскую трагедыю і жаночую моц
У нас існуе такая мужчынская трагедыя: калі беларус з’язджаў кудысьці працаваць, жаніўся там, напрыклад, з рускай ці ўкраінкаю, дык неўзабаве сам рабіўся «рускім» або «ўкраінцам». Я ведаю толькі адну пару, у якой гэты закон не спрацаваў. Адзін беларус з Вілейшчыны асеў у Вялікабрытаніі і ажаніўся там з валійкаю. Яны абодва ніяк не змаглі асвоіць англійскую мову ды так і жылі, размаўляючы на розных мовах. Затое гэта была самая шчаслівая пара, бо яны ніколі не сварыліся. А як сварыцца? Хіба на мігах?..
Заўсёды так было: мужчыны кіравалі светам, а намі кіравалі жанчыны. У мяне часам здзіўлена пытаюцца: чаму нашы князі былі пераважна літоўскага паходжання, а дзяржаўнаю моваю ВКЛ раптам стала старабеларуская? Ды ўсё вельмі проста. Гэтыя вялікалітоўскія князі жаніліся з беларускімі князёўнамі, тыя везлі з сабою сваіх сёстраў, іншых крэўных, служанак, на іх пасля жаніліся рыцары ВКЛ, і ўжо праз адно пакаленне ўвесь вялікакняжацкі двор размаўляў на старабеларускай мове. Не дарма, напэўна, родную мову называюць матчынай… Наш знакаміты гісторык Мікола Ермаловіч так і казаў, што гэта мы заваявалі літоўцаў, а не яны нас, гэта мы пакарылі іх, хаця літоўцы з гэтым не пагаджаюцца.
Пра страчаныя беларускія скарбы і радасць Берыі
З усіх беларускіх скарбаў і духоўнай культуры ў нашых музеях, бібліятэках і архівах засталося толькі 5–10%. Астатняе было вывезена. Вайна перакочвалася праз Беларусь то на Усход, то на Захад. Мы ўваходзілі ў склад то адной вялікай дзяржавы, то іншай, і нашу спадчыну вывозілі то ў Варшаву і Кракаў, то ў Маскву і Ленінград, не запытваючы, аддаем мы яе ці не аддаем. І сёння ніхто дакладна не скажа, колькі было вывезена за мяжу. Толькі Слонімскі і Гродзенскі музеі захаваліся пасля вайны
Пра слуцкія паясы і зацягнутае маўчанне
Толькі ў Маскве, паводле маіх падлікаў, знаходзіцца каля 300 слуцкіх паясоў. А на іх радзіме, у Слуцку, няма ніводнага цэлага пояса. Не так даўно з Масквы ў Мінск на выставу прывозілі чатыры нашы слуцкія паясы. Пра тое, каб прывезці болей, не кажучы ўжо, каб нешта аддаць ці прадаць нам, няма і гаворкі… Але ў нашым Нацыянальным музеі ёсць карціны іх Шышкіна і Айвазоўскага, якія тут могуць быць, а могуць і не быць. Дык я прапаноўваў: давайце мяняцца… Але рускія ўсё маўчаць, думаюць.
Пра крыж Еўфрасінні Полацкай і прарочыцу Вангу
Кудысьці ў расійскія сховішчы вядуць і сляды яшчэ адной зніклай беларускай святыні — Крыжа Еўфрасінні Полацкай, пошукам якога я займаюся ўжо каля 40 гадоў. У свой час я нават звяртаўся па дапамогу да вядомай балгарскай прарочыцы Вангі. Яна тады толькі сказала: «Чаго гэтыя беларусы турбуюцца? Хутка знойдзецца іх крыж». Што ж, я спадзяюся, што калісьці добрая воля ў дачыненні да Беларусі ўсё ж будзе праяўлена і наша святыня вернецца на радзіму.
Даведка
Адам Мальдзіс — вядомы беларускі гісторык і літаратуразнаўца, доктар філалогіі, прафесар. Яго найбуйнейшыя навуковыя дасягненні — рэдактарская праца над
7 жніўня 2012 года Адам Мальдзіс адзначыў сваё
Вярнуць на радзіму!
На сустрэчы з баранавіцкай грамадскасцю прафесар Мальдзіс звярнуўся з просьбаю дапамагчы знайсці страчаныя падчас вайны фонды Баранавіцкага краязнаўчага музея, куды былі звезены каштоўныя экспанаты з навакольных маёнткаў. «Мяне і Камісію пры Савеце Міністраў па вяртанні беларускіх каштоўнасцяў
Але ў савецкі час, калі Баранавічы перасталі быць абласным цэнтрам, на іх проста махнулі рукою…» Паводле звестак прафесара, улетку 1942 года немцы ладзілі ў Баранавічах мастацкую выставу, верагодна, з фондаў музея, дзе сярод іншага можна было пабачыць карціны вядомага ў свеце беларускага мастака Міхася Сяўрука, выразаныя з дрэва фігуры «Хрыстос з ягняткам» ішкальдскага майстра (каля 1700 года), «Святыя Пётра і Павел» майстра з Мядзведзічаў (каля 1600 года) і іншыя старажытныя каштоўнасці. Вядома, што ў Баранавічы нейкім чынам трапіла калісьці нават мэбля з Нясвіжскага замка Радзівілаў.
«Усе калекцыі баранавіцкага музея ў 1944 годзе вывезены на Захад, аднак кім і куды дакладна, мы не ведаем, — распавёў Адам Мальдзіс. — Але калі яны зніклі падчас вайны, дык па законе аб рэстытуцыі каштоўнасцяў, падпісаным краінамі ААН, іх трэба вярнуць на радзіму». На думку прафесара, даведацца больш пра баранавіцкія каштоўнасці дапамаглі б звесткі пра лёс былога дырэктара музея, збіральніка ўсіх яго скарбаў Леанарда Турскага, які напрыканцы вайны выехаў у Польшчу.
Турскі мог вывезці з сабою нейкую частку каштоўных экспанатаў музея. Мальдзіс звярнуўся да баранавіцкіх гісторыкаў, краязнаўцаў і аматараў гісторыі, каб тыя паспрыялі вырашэнню праблемы: «Стары сусед кожнага з нас можа