Пераможца «Еўрабачання-2012» шведская выканаўца Ларын (Loreen) выступіць падчас адкрыцця «Славянскага базару» ў Віцебску 12 ліпеня, паведамляюць арганізатары.

Спяваць яна будзе сваю знакамітую «Эйфарыю», з якой перамагла ў Баку ў маі.

На ўрачыстым адкрыцці 21-га Міжнароднага фестываля мастацтваў «Славянскі базар» таксама выступяць расійскія «Буранаўскія бабулі», а таксама Аляксандр Рыбак (Нарвегія), Ірына Алеграва, Валерыя, Барыс Маісееў, Аляксандр Разенбаум, «Песняры», «Сябры», Алена Ланская, «Litesound», Верка Сярдзючка (ці Андрэй Данілка) ды Крыс Норман з Самантай Фокс ды інш.

Цана білетаў ад 460 тыс. да 750 тыс. Канцэрт пройдзе ў Летнім амфітэатры ў Віцебску 12 ліпеня і пачнецца ў 20:30.

Нагадаем, што Ларын атрымала ўпэўненую перамогу на конкурсе «Еўрабачанне-2012», што прайшоў у Баку. Таксама падчас побыту ў сталіцы Азербайджана яна сустрэлася з тамтэйшымі праваабаронцамі, чым выклікала незадавальненне азербайджанскіх уладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?