Аўтар кнігі, Сяргей Шапран, ахарактарызаваў яе як «гутарку даўжынёю ў адзінаццаць гадоў»:Першыя матэрыялы, якія ўвайшлі ў кнігу, датуюцца 1999 годам, апошнія — снежнем
«Размова ішла не толькі пра чалавечы і творчы лёс народнага паэта Беларусі, але і пра родную Ушаччыну, пра маму Акуліну Андрэеўну і самых блізкіх сяброў: Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева. І ў непарыўнай сувязі з гэтым — пра літаратуру, пра родную мову і пра краіну, у якой Барадулін даўно адчувае сябе, па ўласным вызначэнні, іншакраінцам.
Назва кнігі невыпадковая — ад самага пачатку хацелася падкрэсліць, што тут поруч з сур’ёзнымі тэкстамі прысутнічаюць і жартоўныя тэмы», —піша Сяргей Шапран.
У прэзентацыі возьмуць удзел аўтар кнігі Сяргей Шапран, сябры дзядзькі Рыгора — паэты Генадзь Бураўкін і Міхась Скобла, рэдактар НН Андрэй Скурко. Песні на вершы Барадуліна праспявае Таццяна Матафонава.
Уваход вольны.
0
0
0
0
0
0