Флагман беларускай IT-прамысловасці — холдынг «Гарызонт» прэзентаваў на выставе высокіх тэхналогій TIBO-2012, якая адчынілася сёння ў мінскім Футбольным манежы, тры ўласныя планшэтныя камп’ютары. Як піша Onliner.by, гэта HT9109B з экранам 10″ разрашэннем 1024×600, працэсарам з тактавай частатой 1 Ггц, 512 МБ аператыўнай памяці, 1,3-мегапіксэльнай камерай; HT9115 з матрыцай 9,7» і падобнымі характарыстыкамі; а таксама HT9106 экранам 10 «, працэсарам 800 Мгц і АЗП 256 МБ. Першыя дзве прылады працуюць пад кіраўніцтвам Android 2.2, апошняе — на Android 2.3.

Зразумела, было б занадта наіўна чакаць, што «Гарызонт» узяўся хоць бы за зборачную вытворчасць «таблетак».

Наведнікам ТІБО-2012 быў паказаны чарговы прыклад імпартазамяшчэння дзеля імпартазамяшчэння —
літаральнае выкананне патрабаванні ўрада асвоіць «вытворчасць» на беларускай зямлі. У такім выпадку «Гарызонту» выгадна было не арганізоўваць зборку, а па старой добрай традыцыі накупляць налепак — для справаздачы уладам гэтага цалкам дастаткова.

Беглае «гугленне» паказала, што

«Гарызонт» нават не знайшоў час змяніць індэкс noname-планшэта з Паднябеснай. Напрыклад, HT9109B — гэта кодавая назва Flytouch 3 (які часам прадаецца на кітайскіх барахолках як Superpad).
Такая ж схема і ў астатніх «Гарызонтаў».

На жаль, ні цана, ні дата пачатку продажаў не абвешчаныя. Успамінаючы лёс цуда-апаратаў «Еўратэф», можна выказаць здагадку, што партыі прылад будуць мікраскапічнымі, цэны — завышанымі, а цыкл продажаў — максімальна кароткім.

Мала таго што планшэты з заяўленымі характарыстыкамі не актуальныя ў 2012 годзе, дык яшчэ і сапраўднае кітайскае іх паходжанне адпудзіць патэнцыйных пакупнікоў,
прагназуе «Анлайнер».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?