Стварэнне выдавецкага дома «Звязда» не зменіць канцэпцыі выданняў, якія ўваходзяць у яго. Пра гэта заявіў сёння ў час мерапрыемстваў у гонар
«Пакуль канкрэтных крокаў па аб’яднанні рэдакцыі газеты» Звязда» і холдынгу «Лiтаратура i мастацтва» не зроблена. Гэта складаны працэс, які зойме не адзін месяц. У выніку канцэпцыі выданняў, якія ўваходзяць у новае аб’яднанне, не зменяцца. На творчую дзейнасць журналістаў гэтыя перамены ніяк не паўплываюць», — заявіў Алесь Бадак.
Гаворачы аб традыцыях літаратурнай журналістыкі Беларусі, ён выказаў надзею, што ад аб’яднання з рэдакцыяй газеты «Звязда» выдання холдынгу «Лiтаратура i мастацтва» толькі выйграюць, у тым ліку ў плане паляпшэння матэрыяльнага становішча.
Плануецца, што ў новы выдавецкі дом увойдуць газета «Звязда» і
У структуру РВУ «ЛіМ» уваходзяць газета «Лiтаратура i мастацтва», часопісы «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Вожык».