14 студзеня ў Мінску стартуе суперфінал Кантынентальнага хакейнага кубка, у якім бяруць удзел чатыры каманды: мінскае «Юнацтва», аўстрыйскі «Рэд Бул-Зальцбург», французскі «Руан» і дацкі «Сёндэрыйске».

Каманды згуляюць між сабой аднаколавы турнір, такім чынам і вызначыцца пераможца. Усе матчы адбудуцца на «Мінск-Арэне».

Расклад гульняў:

14 студзеня (пятніца): «Рэд Бул» — «Руан» (15:00), «Юнацтва» — «Сёндэрыйске» (19:00);

15 студзеня (субота): «Юнацтва» — «Руан» (15:00), «Рэд Бул» — «Сёндэрыйске» (19:00);

16 студзеня (нядзеля): «Руан» — «Сёндэрыйске» (15:00), ««Юнацтва» — «Рэд Бул» (19:00).

У студзені 2010 года «Юнацтва» на аналагічным турніры ў Францыі заняла 2-е месца, прайграўшы ўжо ў першым матчы будучаму пераможцу «Рэд Булу».

Пераможца сёлетняга турніра атрымае пуцёўку ў хакейную Лігі чэмпіёнаў.

Білеты на матчы суперфінала каштуюць па 7 тыс. і 15 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?