Аляксандру Кручынскаму (мянушка — Ферары), дырэктару картынг-цэнтра на Макаёнка, было 24 гады.

У Кручынскага нават мянушка была: Ферары.

У Кручынскага нават мянушка была: Ферары.

Трагедыя здарылася ўначы з нядзелі на панядзелак, каля першай гадзіны.

Кіроўца «хуткай дапамогі» не саступіў дарогу матацыклу. Не саступіў, бо не разлічыў, што матацыкліст нясецца аж з такой хуткасцю. Удар, і

«Ямаху R1» ад удару аб «Газэль» адкінула на сустрэчную паласу ў «Нісан Мікра». Сіла сутыкнення была настолькі вялікай, што часткі матацыкла даляцелі да скрыжавання праспекта Незалежнасці з вуліцай Акадэмічнай (каля 200 метраў).

Матацыклісту ж адарвала галаву. Ягонае цела без галавы падкінула так высока, што яно ўпала каля самага корпуса Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Дзяўчына, кіроўца «Нісана», не пацярпела, але яе машына не падлягае аднаўленню.

За рулём матацыкла, як высветлілася, сядзеў кіраўнік картынг-цэнтра, што на Макаёнка. Аляксандру Кручынскаму было 24 гады.

Сябры ў Інтэрнэце пішуць, што «хуткасць была ягоным жыццём». У яго была мянушка «Ферары».

Працягваюцца спрэчкі, ці перавышаў Кручынскі хуткасць. Адлегласць разлёту абломкаў і цела паказваюць, што так, мабыць, перавышаў. Аднак відавочцы пярэчаць: характэрны гул перад аварыяй не было чуваць.

У адным з інтэрв’ю Ферары распавёў, што бацькі былі супраць ягонага захаплення картынгам. Ён употай перапісаў заяву і замест групы па праграмаванні запісаўся ў гурток картынгу. Усё адкрылася праз два гады заняткаў, калі сваякі ўбачылі ў газеце здымак з спаборніцтваў. Кручынскі паказваў добрыя спартыўныя вынікі, арганізаваў паспяховы бізнэс па пракаце картаў на Макаёнка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?