Мінкульт накіраваў у Навагрудскі райвыканкам жорсткае патрабаванне спыніць усе працы па рэканструкцыі Барысаглебскай царквы.

 Барысаглебская царква ў Наваградку. Помнік, гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі. Фота Змітра Міхневіча.

Барысаглебская царква ў Наваградку. Помнік, гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі. Фота Змітра Міхневіча.

 Цыбуліны ўжо вырабленыя. Фота Змітра Рагачова.

Цыбуліны ўжо вырабленыя. Фота Змітра Рагачова.

Інфармацыя пра магчымае з’яўленне на вежах Барысаглебскай царквы ў Навагрудку купалоў-цыбулінаў выклікала дыскусію ў прэсе. Шэраг інтэлектуалаў краіны звярнуліся ў СМІ,Беларускі Экзархат РПЦ і Міністэрства культуры з просьбай «не дапусціць варварства з царквой у Навагрудку». 30 чэрвеня з’явілася інфармацыя, што на сітуацыю вакол Барысаглебскай царквы адрэагавала Міністэрства культуры. Як паведаміла «Радыё Свабода», Мінкульт накіраваў у Навагрудскі райвыканкам жорсткае патрабаванне спыніць усе працы па рэканструкцыі Барысаглебскай царквы.

Начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі патлумачыў НН, што ягонае ведамства падрыхтавала прадпісанне па вядзенні рэстаўрацыйных працаў у Навагрудку, копію якога накіравалі ў Навагрудскі райвыканкам. Ён не ўдакладніў дэталі прадпісання, адзначыўшы, што цяпер вядзецца падрыхтоўка неабходнай нарматыўнай дакументацыі. «А ці будуць тыя цыбуліны, ці не будуць, стане ясна пасля канчатковай падрыхтоўкі праекту».

Кажучы пра дыскусію вакол аўтэнтычнасці Барысаглебскай царквы Ігар Мяфодзевіч адзначыў: «Кажуць, што царква тая гатычная. Так, там ёсць магутны пласт готыкі. Але былі ж і пазнейшыя перабудовы, змены. Таму казаць пра чыстую готыку не даводзіцца». Чыноўнік заўважыў, што вакол навагрудскай царквы занадта шмат эмоцый. Ёсць нацыянальнае заканадаўства, ёсць еўрапейскае, вось і трэба трымацца законаў, а не эмоцый, кажа ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?