Аўтарытэтнае выданне атрымала гэтую інфармацыю ад высокапастаўленага дыпламата ў Еўрасаюзе.

Інтэрнэт-выданне EUobserver.com піша аб наяўнасці двух лагераў — праеўрапейскага і прарасейскага — у атачэнні Лукашэнкі. У ацэнцы EUobserver.com, ціск на палякаў распачала прарасейская групоўка. Сам Лукашэнка ў момант абвастрэння ціску быў у Швейцарыі, дзе яму, магчыма, рабілі аперацыю на прастаце. Такое дапушчэнне зрабіў для EUobserver.com высокапастаўлены дыпламат у ЕС.

Беларускае пасольства адмовілася каментаваць гэтую інфармацыю.

EUobserver.com асвятляе падзеі, звязаныя з ЕС. Гэтае вельмі інфармаванае выданне рыхтуецца ў Брусэлі.

Чуткі аб хваробе прастаты ў Лукашэнкі даўно цыркулююць і ў Мінску. Аніякай афіцыйнай інфармацыі пра здароўе Лукашэнкі не з'яўляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?