Дзяўчаты прайшлі толькі пару метраў. За секунды ўсіх запхалі ў міліцэйскі аўтобус.

Дзяўчаты прайшлі толькі пару метраў. За секунды ўсіх запхалі ў міліцэйскі аўтобус.

Салігорскі МФ забралі першымі.

Салігорскі МФ забралі першымі.

Амапавец забірае сцяг у Таццяны Шапуцькі і яе мамы.

Амапавец забірае сцяг у Таццяны Шапуцькі і яе мамы.

Хлапцоў неслі на руках.

Хлапцоў неслі на руках.

Дзяўчат валаклі па снезе.

Дзяўчат валаклі па снезе.

Затрыманых пагрузілі ў чатыры аўтобусы.

Затрыманых пагрузілі ў чатыры аўтобусы.

Мастака Алеся Пушкіна затрымалі разам з карцінай

Мастака Алеся Пушкіна затрымалі разам з карцінай

20:45

Усіх затрыманых адпусцілі, перадае наш кар. ў-пад пастарунка.

У аўтазаку збілі Рыгора Астапеню, Станіслава Стэсіка, Міколу Дземідзенку.

Найбольш жа пацярпеў Міхась Пашкевіч. Яму пабілі акуляры і забралі ў яго прэмію.

18:20

Падагналі трэці аўтобус. Запіхнулі туды мастака Пушкіна. Зайшла сама ў аўтазак салігарчанка Крысціна Самойлава.

Паводле папярэдняй інфармацыі, усе затрыманыя будуць адвезеныя ў Цэнтральны РУУС, што на Арлоўскай.

18:10

Той, хто застаўся цэлым, пашыхтаваліся каля каталіцкай катэдры. Яны скандуюць «Жыве Беларусь», спяваюць «Магутны Божа».

Але пад'ехаў аўтазак і ўсіх гвалтам запіхваюць у яго,

прыкладам, людзі ў цывільным вельмі жорстка затрымліваюць дзяўчат. Затрыманая намесніца старшыні МФ Таццяна Шапуцька, пры затрыманні яна моцна ўдарылася галавой аб асфальт.

Агулам затрымана больш за 25 чалавек.

18:07

Шэсце разагнана.

Затрыманыя больш за 10 чалавек.

Затрыманы ў тым ліку намеснікі старшыні арганізацыі Мікола Дземідзенка і Іван Шыла. А таксама лідэр «маладых дэмакратаў» Міхаіл Пашкевіч.

Яму пяць хвілін таму ля Ратушы была ўручана маладафронтаўская прэмія «За грамадскую чыннасць» - М.Пашкевіч распрацаваў праект альтэрнатыўнай службы.

18:05

Пачынаецца шэсце. Але міліцыя даганяе ўдзельнікаў...

18:04

Міліцыянты вырываюць па адным чалавеку і, несучы ўчатырох, зацягваюць у аўтобус.

18:03

Рвуць расцяжкі.

Некалькіх чалавек схапілі і цягнуць, схапіўшы за рукі і за ногі.

18:02

Міліцыя пачынае папярэджваць пра затрыманні.

17:57 - На Пляцы Волі ля мінскай Ратушы сабралася каля 30 удзельнікаў акцыі. Пакуль няма расцяжак і сцягоў, усё ціха.

Традыцыйна шмат людзей у цывільным.

Прысутнічае мастак Алесь Пушкін, ён стаіць у вялікім шыкоўным капелюшы з вялікімі палямі і трымае ў руках карціну.

***

Акцыю сёння ладзіць «Малады фронт». Меркавалася напачатку, што акцыі не будзе, за два тыдні да гэтага заяўлялася, што «вулічныя акцыі сябе зжылі», але пасля таго, як кіраўніцтва гатэля «Краўн Плаца» адмовіла МФ у арэндзе залы дзеля ўручэння прэміі «Люблю Беларусь», было вырашана вярнуцца да фармату вулічнай акцыі.

Маладафронтаўцы маюць прайсці маршрутам Пляц Волі — праспект Незалежнасці — Плошча Незалежнасці.

Дарэчы, кіраўніка МФ Змітра Дашкевіча сёння на акцыі не будзе — ён у замежнай паездцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?