У чарговай серыі вобраз беларускага кіраўніка дзяржавы гуляе ў «Хто хоча стаць мільянерам». Ён сутыкаецца з цяжкасцямі пры адказе на самыя лёгкія пытанні, але махлярствам выйграе галоўны прыз — тры мільёны расійскіх рублёў.

Перадача расійскага Першага канала парадзіруе зорак шоў-бізнэсу і сусветных палітыкаў.
Часам у перадачы з’яўляюцца і Пуцін з Мядзведзевым, але з іх стваральнікі перадачы імкнуцца не кпіць.

Сярод палітыкаў прадстаўленыя прэм’ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі (вобраз бабніка), прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі (заклапочаны жонкай падабцаснік), расійскія прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў і прэм’ер-міністр Уладзімір Пуцін (абодва без відавочнай камічнай афарбоўкі). Нямецкі канцлер Ангела Меркель і прэзідэнт ЗША Барак Абама сустракаюцца ў перадачах рэдка. Хілары Клінтан палае безадказным каханнем да міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова, а расійскі міністр фінансаў Кудрын выступае як занудны эканаміст.

Вобраз Аляксандра Лукашэнкі — бесцырымонны, надакучлівы і дурнаваты палітык, які заўсёды размаўляе на трасянцы.
У сувязі з нафтавай вайной з Расіяй ён з’яўляецца ў «Мульте личности» усё часцей.

Цытаты. Выбранае

Гульні беларускага кіраўніка дзяржавы з Дзмітрыем Дзібровым у «Хто хоча стаць мільянерам?» можна разбіраць на цытаты. Вось некаторыя з іх.

«Скучна Бацьке! Я ў сябе ў Беларусі ўжо ўсё выйграў: і слава ўгадаў, і ў віктарынах усіх забароў. А к вам прыехаў дыру ў бюджэце залатываць».

«Вось толька не нада бацьку пугаць! Бацька пуганы! Бацька на трактары пераварачваўся!»

«У нас у Беларусі такая ж перадача есць. Толька называецца па-другому — «Ну, хто тут ужо стаў мільянерам, а?» Я сам яе вяду».

«Я бяру падсказку, толька давайце не 50 на 50, а 98 на 2! Я так прывык!»

«Я бяру падсказку „званок другу“. Будзем званіць Пуціну. Дай номер! Ну пажалуста, ну пазвані, ну пажалуста,

пазвані Пуціну, патаму што кагда я яму званю, ён трубку не бярот!
Ну Дзімачка, пажалуста! Аддай мае тры мільёна!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?