Згодна з усіміэкзіт-поламі , трэцяе месца заняў банкір Цігіпка, а дзейны прэзідэнт Юшчанка фінішуе толькі пятым. Вынікі падліку галасоў супалі з дадзенымі экзіт-полаў.
У
Шалі ўкраінскай палітыкі схіліліся на ўсход.
Большасць
За дзейнага прэзідэнта Віктара Юшчанку прагаласавалі менш за 6%.
Яго нязначна абагнаў іншы папулярны на захадзе краіны палітык Арсень Яцанюк.
Яцанюк, Юшчанка і два іншыя
У дэмакратычнай Украіне ніхто не заганяе людзей на выбары, таму і яўка аказалася рэкордна нізкай — 67%. Перадвыбарчы папулізм і недатрыманне абяцанак усімі асноўнымі кандыдатамі знеахвоцілі многіх выбарцаў ад удзелу ў галасаванні. Аднак і супраць усіх, і за блазнаватага Васіля Проціўсіха прагаласавалі лічаныя выбарцы. Даверлівыя ўкраінцы месца трэцяй сілы аддалі аднаму з творцаў алігархічнай сістэмы, банкіру,
Вынікі падліку галасоў супалі з дадзенымі экзіт-полаў. Пасля апрацоўкі 80% пратаколаў выбарчых камісій, лідзіруе Віктар Януковіч з 35,8% галасоў, на другім месцы ідзе Юлія Цімашэнка з 24,8%, сведчаць звесткі ЦВК Украіны. Разрыў нязначна, на дзесятыя долі працэнта, скарачакаецца па меры надыходу звестак з цяжкадаступных участкаў у Карпатах, дзе Януковіч непапулярны.
За Януковічапа-ранейшаму галасуюць пераважна расейскамоўныя ўсходу краіны, а за Цімашэнку — украінскамоўныя захаду. У часе кампаніі Януковіча вінавацілі ў незаконнай прыватызацыі дзяржаўнай рэзідэнцыі, а Цімашэнку — у вывазе грошай праз афшорныя кампаніі. Ні першая, ні другая справы не дайшлі да суда.
У часе гэтай кампаніі
Януковіч выкарыстоўваў цэнтрысцкую праграму, робячы акцэнт на сацыяльныя лозунгі. У выніку яму ўдалося сабраць досыць шмат галасоў і на захадзе Украіны. У прыватнасці, ён пераканаўча перамог у Закарпацці, а ў Херсонскай вобласці, дзе ў 2004 годзе Юшчанка набраў 43% галасоў, Цімашэнка сёлета атрымала толькі 19.
«Можна меркаваць, што Украіна не вернецца ў расійскую зону ўплыву, хто б ні перамог у другім туры выбараў, — заявіла публіцыстка Багуміла Бердыхоўская. — Стратэгічны курс краіны вызначаны, і яго будуць рэалізоўваць усе палітычныя сілы».