У рэйтынгу, складзеным часопісам Travel + Leisure, названыя 13 самых непрыгожых будынкаў свету. Пераважаюць творы амерыканскіх архітэктараў, іх у спісе чацвёра.

З постсавецкай прасторы ўзяты адзін, зато які - Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў Мінску! Складальнікі спісу адзначаюць, што

якой бы ні была бібліятэка, самае выродлівае - прыбудовы да яе. Іх называюць геаметрычным раўнаннем з памылкай.
А вось дыямент апісваецца як ромбакубаактаэдр.

Таксама ў спісе прадстаўленыя збудаванні з Перу, Кітая, Нідэрландаў, Францыі і Паўднёвай Карэі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?