Байца ММА Мурада Амрыева вывезлі з Добруша ў Расію, паведамляе Meduza. Раней тэлеканал «Дождь» апублікаваў відэа, на якім Амрыеў крычыць з акна Добрушскага РАУС, што хоча прасіць беларускія ўлады аб палітычным прытулку.

Баец ММА Мурад Амрыеў, які пражываў у Чачні, з'ехаў з Расіі ў 2013 годзе. Па яго словах, гэта адбылося пасля таго, як мясцовыя сілавікі некалькі сутак катавалі яго, прымушаючы даць паказанні на старэйшага брата. Высокапастаўлены паліцэйскі, як сцвярджае Амрыеў, падазраваў яго брата ў падрыхтоўцы замаху на яго.

У пачатку чэрвеня 2017 года Амрыеў быў затрыманы на мяжы Расіі і Украіны, калі ехаў у Маскву для афармлення візы. Прычынай затрымання было абвешчанае падазрэнне ў выкарыстанні загадзя падробленых дакументаў (паводле даных Камітэта па прадухіленні катаванняў, у пашпарце байца проста ёсць памылка друку). Амрыеў, як заявілі ў праваахоўных органах, быў абвешчаны ў федэральны вышук.

6 чэрвеня Амрыева фармальна вызвалілі і павезлі на допыт у будынак бранскай транспартнай пракуратуры. У Бранск да таго моманту прыбылі чачэнскія паліцыянты, каб этапаваць Амрыева; аднаго з іх баец апазнаў як чалавека, які катаваў яго ў 2013 годзе.

«Скарыстаўшыся мітуснёй», Амрыеў здолеў пакінуць будынак і з'ехаў на машыне з сябрамі, якія яго чакалі. У ноч на 8 чэрвеня стала вядома, што ён затрыманы на тэрыторыі Беларусі — у Добрушы Гомельскай вобласці. Беларускія ўлады абвясцілі пра намер выдаць яго РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?