15:58

Збольшага людзі або адмоўна рэагуюць на пікет у падтрымку Саўчанка, або абмаўляюцца ад каментароў, або кажуць, што не ў курсе праблемы.

Праехала нейкая машына і пасігналіла.

15:38

«Свабоду» — гукаюць у мегафон удзельнікі акцыі. «Свабоду Надзеі Саўчанка. Сянцову свабоду (украінскаму рэжысёру, асуджанаму на 20 гадоў у Расіі), Кольчанку свабоду ягонаму таварышу).

15:35

Павел Севярынец кажа, што ён тут, бо Саўчанка змагаецца за нашу і вашу свабоду.

Да яго падыходзяць супрацоўнікі міліцыі, каб скласці пратакол. Павел адмаўляецца называць сваё імя і даваць пашпартныя звесткі. «Мяне і так усе ведаюць у міліцыі, навошта нейкія звесткі?».

15:27

Да ўдзельнікаў пікету падышлі некалькі чалавек, у тым ліку Павел Севярынец. Яны прынеслі гарачую каву і гарбату.

15:25

Старая жанчына, што праходзіць міма, кажа, што яна спачувае Саўчанка, што ён баліць сэрца за яе. Вольга Мікалайчык дзякуе ёй за словы падтрымкі. «Вельмі прыемна», — кажа яна.

15:22

Прахожыя хуценька праходзяць міма пратэстоўцаў. Адна з жанчынаў кідае дла іх: «Чаму вы не выходзілі на пікет, калі забілі расійскіх журналістаў?».

15:18

Складаюць пратакол на Наталлю Гарачку. Яна, абгарнуўшыся ва ўкраінскі сцяг, выходзіць пад пасольства і некалькі разоў гукае: «Акупанты, прэч з Беларусі, свабоду Надзеі Саўчанка».

15:16

«Вы ведаеце, што тут адбываецца? Хто такая Надзея Саўчанка?» — пытаецца журналіст у сталага чалавека з маленькім хлопчыкам.

«Не, не ведаю, — адказвае той. — Я наогул немясцовы».

14.50

У дачыненні да ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку Надзеі Саўчанка складаюць пратакол. Спачатку капітан міліцыі папярэдзіў прысутных аб тым, што мерапрыемства не санкцыянаванае ўладамі, пасля чаго пачаў складанне пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Каля пасольства знаходзіцца каля дзясятка чалавек. Сярод прысутных грамадскія актывісты Вольга Нікалайчык, Алесь Макаеў, Максім Вінярскі, Наталля Гарачка, Леанід Кулакоў, а таксама члены Аб'яднанай грамадзянскай партыі Дзяніс Красачка і Вольга Маёрава.

Вінярскі прыйшоў з плакатам «Свабоду закладнікам пуцінскага рэжыму». Акрамя прозвішча Саўчанка на ім пералічаныя прозвішчы іншых украінцаў, якія знаходзяцца ў расійскіх турмах.

Удзельнікі пікеты маюць намер стаяць каля пасольства да 18.30 і прыйсці сюды заўтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?