13 лютага ў Prime Hall гурт «J:морс» прэзентуе не толькі новы альбом «Воздух», але і першы ў гісторыі калектыва афіцыйны напой, які гледачы будуць мець магчымасць пакаштаваць бясплатна.

Напой «J:морс – Воздух», прысвечаны першаму за пяць год новаму альбому гурта, прадстаўляе сабой спалучэнне морса з кіслародам з выкарыстаннем 100% беларускіх інгрэдыентаў, у тым ліку свежай мяты ды журавінаў. «J:морс» распрацавалі яго рэцэпт разам са спецыялістамі кампаніі «Новый кислород» адмыслова да канцэрта 13 лютага. Але калі ўсё пройдзе паспяхова, музыкі цалкам могуць падумаць і пра масавы выпуск прадукта.

– Мы калісьці частавалі прыхільнікаў класічным морсам, але тут размова пра новы напой зусім іншага кшталту, таму ўсё было больш складана. Ад прыдумкі да ўвасаблення прайшло каля паўгода. Мы спрабавалі больш за дзесяць варыянтаў. У выніку атрымалася нешта лёгкае і цікавае адначасова. Журавіны для яго адмыслова прывезлі з роднага для мяне Палесся, – распавёў лідар гурта Уладзімір Пугач.

Не забыліся «J:морс» і пра надыходзячы Дзень усіх закаханых – у перапынку паміж двума часткамі канцэрта ўсе жадаючыя будуць мець магчымасць выйсці на сцэну, каб прызнацца ў каханні. Пасуе да свята і саўндтрэк, бо менавіта каханню прысвечана большасць песень гурта, у тым ліку новы альбом «Воздух» і самы свежы кліп «Солярис».

13 лютага ў Prime Hall – J:МОРС з презентацыяй альбома «Воздух». Квіткі ад 350 (танцпол) да 620 тыс. руб. Інфалінія і дастаўка (без нацэнкі): (033) 332 17 17, (029) 332 17 17.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0