Крэмль не мае намеру правяраць чуткі аб затрыманні расійскіх вайскоўцаў на Данбасе, заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
У нядзелю ва ўкраінскіх СМІ з'явілася інфармацыя пра затрыманне ў горадзе Шчасце вайскоўцаў, якія ў ходзе допыту назвалі сябе расійскімі кантрактнікамі.
«Гэта не тэма адміністрацыі прэзідэнта. Гэтае пытанне трэба адрасаваць не да нас. Неаднаразова казалася і намі, і міністэрствам абароны, што ніякіх расійскіх вайскоўцаў у Данбасе няма», — цытуе Пяскова ТАСС.
Па словах прэс-сакратара, каментар з нагоды распаўсюджаных ўкраінскім бокам матэрыялаў павінна даваць міністэрства абароны Расіі.
0
0
0
0
0
0