Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце атрымала агульнанацыянальную ўкраінскую прэмію «Чалавек года».

фота з фэйсбука Далі Грыбаўскайце

фота з фэйсбука Далі Грыбаўскайце

Узнагароду падчас XIX-й штогадовай цырымоніі ўзнагароджання прэмій «Чалавек года» лідару літоўскай дзяржавы ў Кіеве ўручылі першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук і вядучая тэлеканала «1+1» Наталля Масейчук, піша УНІАН.

Прэмію старшыні літоўскай дзяржавы ўручылі ў намінацыі «Міжнародная прэмія ў галіне грамадска-палітычнай дзейнасці».

У фэйсбуку Даля Грыбаўскайце змясціла фотаздымкі з цырымоніі, суправадзіўшы тэкстам па літоўску і па-ўкраінску: «Ця нагорода – найвища оцінка всієї Литви. Присвячую її Українському народу. Саме сьогодні він найбільше достойний звання Людина року за те, що бореться та захищає свій вибір».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0