У паўфінале сёння вечарам беларуска (48-я ракетка свету) выйграла ў амерыканкі Венус Уільямс (17-я) з лікам 2:6, 6:2, 6:4.

facebook.com/Qatar Tennis

Гульня працягвалася 2 гадзіны 17 хвілін, а наогул гэта першы фінал Вікторыі за 14 месяцаў.

У фінале Азаранка сустрэнецца з чэшкай Люцыяй Шафаржовай (15-я ракетка свету).

Азаранка выйгравала турнір у Дохе ў 2012 і 2013 гг. У мінулым годзе яна не прымала ўдзелу з-за траўмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0