Помнік правадыра пралетарыяту знеслі, хаця ён і не замінаў будоўлі. Павалены помнік у вайсковым гарадку Уручча.
«Ці быў гэта загад зверху, але будаваць новую дарогу помнік не перашкаджаў», – паведамляе Belsat.eu.
Будаўнікі кажуць, што праз некаторы час рэшткі помніку адвязуць на захоўванне ў 120 дывізію, якая знаходзіцца ў вайсковым гарадку Уручча. Але калі гэта будуць рабіць, невядома. На пытанне, ці сапраўды гэта знеслі Леніна, адзін з мінакоў адказаў: «Гэта ж не Лукашэнку! Чаго тут дзівіцца».