tengrinews.kz

tengrinews.kz

Кіроўная партыя «Нур Атан» падтрымала ініцыятыву аб правядзенні пазачарговых выбараў прэзідэнта Казахстана. Сёння ў Астане ў ходзе брыфінгу першы намеснік старшыні партыі Бауыржан Байбек пракаментаваў прапанову Асамблеі народа Казахстана аб правядзенні ў краіне пазачарговых прэзідэнцкіх выбараў, піша tengrinews.kz.

«Партыя «Нур Атан» як вядучая палітычная сіла краіны цалкам падтрымлівае ініцыятыву. У гэтай сувязі, падтрымліваючы Асамблею народа Казахстана, лічым ініцыятыву аб правядзенні пазачарговых прэзідэнцкіх выбараў найбольш дакладным рашэннем, якое адпавядае інтарэсам краіны і народа», — заявіў Б.Байбек.

«Партыя «Нур Атан» заклікае ўсіх грамадзян, усе палітычныя і грамадскія сілы падтрымаць ініцыятыву правядзення пазачарговых выбараў прэзідэнта», — дадаў Байбек.

14 лютага ў Астане адбылося пасяджэнне Савета Асамблеі народа Казахстана (АНК), на якім члены Савета выказалі аднагалосную падтрымку шматлікіх зваротаў грамадзян з ініцыятывай правесці пазачарговыя выбары прэзідэнта Казахстана, якія паступаюць у адрас АНК.

На думку членаў Савета АНК, ва ўмовах нарастаючага сусветнага эканамічнага крызісу правядзенне пазачарговых выбараў прэзідэнта Казахстана дасць магчымасць рэспубліцы эфектыўна ажыццявіць праграму «Нұрлы жол» і працягнуць рэалізацыю доўгатэрміновых прыярытэтаў развіцця краіны.

«У гэты няпросты час мы заклікаем усіх казахстанцаў згуртавацца вакол лідара нацыі Нурсултана Абішавіча Назарбаева. Важна праз датэрміновае правядзенне прэзідэнцкіх выбараў ўмацаваць рост эканомікі, забяспечыць пераемнасць палітыкі. Гэтая ініцыятыва фактычна безальтэрнатыўная. Акрамя таго, у наступным, 2016 адначасова будуць тэрміны правядзення прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў. у мэтах няўхільнага захавання нормаў Канстытуцыі мэтазгодна правесці іх у розны час», — заявілі ў АНК.

Нурсултан Назарбаеў кіруе Казахстанам ад 1990 г. На выбарах 2011 г., чацвёртыя прэзідэнцкія выбары, ён набраў 95% галасоў, цяпер палітолагі прагназуюць рост народнай падтрымкі — 97%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?