Фрагмент афішы канцэрту

Фрагмент афішы канцэрту

Як піша арганізатар канцэрту Сяргей Будкін, 29 студзеня пасля продажу большай часткі квіткоў клуб у вуснай форме паведаміў, што не можа выканаць абавязкі па правядзенні мерапрыемства. Маўляў, клуб мусіць прыпыніць дзейнасць на нявызначаны тэрсін праз адключэнне электрычнасці за запазычанасць па аплаце.

Дырэктар клуба Анатоль Данільчанка распавёў «Нашай Ніве», што канцэрт ад пачатку не мог адбыцца, бо было вядома пра адключэнне святла і роспуск штату ў гэты дзень.

«Я як дырэктар не падпісваў дамову і не ведаў аб гэтым, — сцвярджае ён. Вырашалі несур’ёзна, праз пасярэднікаў нейкіх там, якія ў мяне наогул, калі шчыра да канца казаць, у мяне проста і не працуюць. Яны ў мяне такія жа арганізатары, як і Будкін. Як ён з імі дамаўляўся, пра што размова шла…».

Пра тое, ці адбудзецца рэгі-фестываль, запланаваны на наступны дзень, Данільчанка нічога сказаць не можа. Квіткі на мерапрыемства пакуль прадаюцца.

Тым часам Сяргей Будкін распавёў «НН», што мае не толькі зацверджанае гастрольнае пасведчанне, але і падпісаную Данільчанкам дамову.

«З чаго можна зрабіць выснову, што мы не абмяжоўваліся тэлефоннымі размовамі, а супрацоўнічалі. І не першы раз», — кажа ён.

Акрамя таго, Будкін зрабіў папярэднюю аплату за мерапрыемства. Ён пакуль не атрымаў пісьмовага пацверджання адмены канцэрту, хоць кажа, што дамова гэтага патрабуе ў выпадку немагчымасці правядзення.

«Тое, што мне было сказана ў вуснай форме, я стаўлю пад сумнеў, бо яно можа не адпавядаць рэчаіснасці», — сцвярджае Будкін. Паводле яго слоў, іншым арганізатарам канцэртаў у бліжэйшыя дні нічога пра немагчымасць правядзення не паведамлялася.

Квіткі на канцэрт 6 лютага Будкін пакуль здаваць не раіць.

Ён лічыць, што адмена канцэрта нявыгадная не толькі гурту і арганізатарам, але і ўладальнікам клубу. Ад адміністрацыі раёну перашкодаў ён не меў. У бліжэйшыя дні Будкін абяцае высветліць падрабязнасці «недаадмены» канцэрту.

***

Клуб «Піраты» быў пляцоўкай для разнастайных канцэртаў, у тым ліку беларускіх рок-выканаўцаў, у тым ліку N.R.M. і Sciana. 12 снежня ў «Піратах» прайшла прэмія Tuzin.FM «Героі года», дзе пераможцам стаў гурт Dzieciuki. Затым Dzieciuki 9 студзеня паспяхова адыгралі там сольны канцэрт, Але на панк-вечарыну, што праходзіла на наступны дзень, завітаў АМАП. Усім затрыманым высунулі абвінавачанне ў дробным хуліганстве, дваіх затрыманых асудзілі на 10 сутак арышту за распаўсюд экстрэмісцкай літаратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?