Штурмавая вінтоўка АК-12 распрацоўкі канцэрна «Калашнікаў» перамагла на конкурсе па выбары асноўнай асабістай зброі для баявога рыштунку «Ратнік», паведаміў намеснік міністра абароны РФ Юрый Барысаў, піша Lenta.ru.

Супернікам новага «Калашнікава» была штурмавая вінтоўка АЕК-971 вытворчасці завода імя Дзегцярова.

«Абсалютна відавочна — гэта аўтамат Іжмаша. Ён прайшоў па суадносінах «кошт-якасць», — сказаў Барысаў. Маецца на ўвазе Іжэўскі машынабудаўнічы завод, які распрацоўвае і пастаўляе АК розных вэрсій.

Раней паведамлялася, што вайскоўцы адмаўляліся ад АК-12, бо ён не задаволіў іхных патрабаванняў. Гэта выклікала падазрэнні ў тым, што АК-12 «перамог» толькі за кошт сваёй адноснай таннасці і магутнага лобі ў Маскве.

Завод Іжмаш належыць вельмі ўплывовай дзяржаўнай ваенна-прамысловай карпарацыі «Расійскія тэхналогіі» («Растех»), у той час як завод імя Дзегцярова — прыватнае прадпрыемства.

АК-12 («аўтамат Калашнікава 2012 года») па сутнасці з'яўляецца тым жа АК-74М, дапрацаваным з пункту гледжання эрганомікі, а таксама здольным несці дадатковыя прылады — прыцэлы, ліхтары і г.д.

АЕК-971 — штурмавая вінтоўка, першая версія якой была створаная яшчэ ў 1980-х і дапрацоўвалася ў 1990-я. Яна больш складаная, чым АК-12, але мае лепшую кучнасць, бо выкарыстоўвае схему, якая ўраўнаважвае аддачу ад стрэлу за кошт сустрэчнага руху балансіра і затворнай рамы. У выніку рэзка павялічваецца трапнасць пры стральбе чэргамі.

«Ратнік» мусіць стаць комплексам экіпіроўкі расійскай пяхоты новага пакалення, ён уключае палявую форму з прасунутых матар'ялаў, сродкі абароны, сістэмы сувязі і навігацыі, а таксама новую стралковую зброю калібраў 5,45 ці 7,62 мм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?