Сузаснавальнік Google і кіраўнік лабараторыі Google X Сяргей Брын у акулярах Google Glass. Фота: digitaltrends.com

Сузаснавальнік Google і кіраўнік лабараторыі Google X Сяргей Брын у акулярах Google Glass. Фота: digitaltrends.com

Праект Google Glass пакіне лабараторыю перспектыўных праектаў Google X і стане самастойным падраздзяленнем. Яго ўзначаліць дырэктар купленай Google кампаніі Nest (што выпускае разумныя эрмастаты) Тоні Фадэл. Навіна ніяк не паўплывала на акцыі «карпарацыі дабра», як нярэдка называюць Google.

Вытворчасць і продажы папярэдняга прататыпу Google Glass будуць спыненыя 20 студзеня. Новая, ужо спажывецкая версія выйдзе на рынак у 2015 годзе. Новая версія Google Glass атрымае працэсар ад Intel і болей магутную батарэю.

Прыкладна столькі месца займае ў полі зроку выява з акуляраў Google Glass. Фота з прэзентацыі Google

Прыкладна столькі месца займае ў полі зроку выява з акуляраў Google Glass. Фота з прэзентацыі Google

Google Glass з’яўляецца сваеасаблівым дадатковым экранам для смартфона і носіцца на галаве як акуляры. Праз сістэму лінз карцінка паказваецца нібы на адлегласці ў паўметры ад карыстальніка і не займае шмат месца ў полі зроку. З дапамогай сэнсарнай панэлі на дужцы, рухаў галавой і галасавых каманд можна тэлефанаваць, здымаць фота і відэа, чытаць ды адсылаць пошту і SMS, праглядаць інтэрнэт-старонкі і нават гуляць у гульні з «дапоўненай рэчаіснасцю». Каб звярнуцца да акуляраў, дастаткова сказаць «OK, Glass».

Чытайце таксама: Google паказаў, што ўмеюць яго «разумныя акуляры»

Тэставанне акуляраў пачалося ў 2013 годзе. Прататып пад назвай Explorer Edition можна было набыць за 1500 даляраў. Тэставанне выкрыла не столькі тэхнічныя, колькі юрыдычныя праблемы: людзей хвалявала камера, на якую можна рабіць «шпіёнскія» здымкі і бяспека пры выкарыстанні на вуліцах і за рулём. Таксама ў некаторых экспертаў выклікала пытанні малая функцыянальнасць прататыпу і адсутнасць напраўду інавацыйных сцэнароў выкарыстання.

Чакаецца, што спажывецкая версія Google Glass будзе каштаваць значна меней за 1500 даляраў.

«Жалеза» акуляраў каштуе ўсяго 80 даляраў. Эксперты называюць верагоднай цэну ў 300 даляраў для спажывецкай версіі.

Чытайце таксама: 10 тэхналагічных трэндаў, якія зробяць наша жыццё лепшым

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?