20 снежня былі заблакаваныя IP-адрасы сайтаў belapan.by, belapan.com і naviny.by, якія належаць Беларускай інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.

Хто і па якой прычыне гэта зрабіў, дагэтуль невядома. Зразумела, аднак, што рашэнне аб блакіроўцы IP-адрасоў маглі прыняць толькі ўлады, паколькі ў Беларусі захоўваецца манаполія дзяржавы на прадастаўленне IP-адрасоў. 

Кампанія БелаПАН не атрымлівала ніякіх афіцыйных папярэджанняў ці апавяшчэнняў аб падрыхтоўцы блакіроўкі. 

Папраўкі ў закон аб СМІ, якія дапускаюць блакіроўку сайтаў, набудуць моц толькі 1 студзеня 2015 года, але нават пасля гэтага для блакіроўкі патрэбны будуць законныя падставы. У цяперашніх умовах блакіроўку IP-адрасоў кампаніі БелаПАН мы расцэньваем як грубы замах на свабоду слова і СМІ ў Беларусі. 

Мы робім усё для таго, каб атрымаць ад дзяржаўных органаў вычарпальную інфармацыю пра тое, хто і на якой падставе прымаў рашэнне аб блакіроўцы нашых сайтаў. 

На гэты момант, нягледзячы на тое, што блакіроўка працягваецца, сайты belapan.by і naviny.by аднавілі працу. Аднак мы не выключаем новых спроб іх блакіроўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?