На здымках «Мы, браты» на плошчы Незалежнасці. Фота Сяргея Гудзіліна, nn.by.

На здымках «Мы, браты» на плошчы Незалежнасці. Фота Сяргея Гудзіліна, nn.by.

«Прэм'ера нацыянальнага кінапраекту адбудзецца адначасова з сусветнай прэм'ерай, — кажа дырэктар УП «Кінавідэапракат» Васіль Коктыш.

Фільм «Мы, браты», плануецца да паказу 18 красавіка».

Фільм «Мы, браты» — найбуйнейшы праект беларускай прыватнай кампаніі. Бюджэт стужкі складае 2 млн даляраў. Кампанія Nonstop Media перамагла ў конкурсе Міністэрства культуры на стварэнне нацыянальнага кінапраекту, прасвечанага падзеям найноўшай гісторыі.

Глядзець трэйлер

Рэжысёр фільма — Уільям дэ Віталь, раней вядомы пареважна як каскадзёр і пастаноўшчык трукаў. Галоўныя ролі выканалі Наташа Алем (амерыканская акторка родам з Ташкента, зорка часопісаў Playboy i Maxim), Яўген Гмарлоўскі, Эрык Робертс, Сэлі Кёркланд ды мноства беларукіх і расійскіх актораў.

Фільм нарадзіў крылатую фразу «что-то не так». Падчас здымак у Мінску на плошчы Незалежнасці, дзе імітаваўся штурм Дому Ураду, удзельнікам масоўкі забаранілі крычаць «Жыве Беларусь!» — прыйшлося выдумляць новы лозунг.

У лютым 2014 года ў сеціва нібы «ўцёк» сцэнар стужкі, але прадзюсар фільма не прызнае яго сапраўднасць.

Чытайце таксама: Сяргей Ждановіч, прадзюсар фільма «Авель»: Трэба ж любіць сваё — беларускае!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?