Старшыня думы Краслаўскага края [рэгіён Латвіі на мяжы з Беларуссю] Гунарс Упеніекс скардзіцца, што ў раёнах, якія знаходзяцца ля латвійскай мяжы, нейкія актывісты агітуюць аб далучэнні Латгаліі да Расіі.

Пра гэта ў аўторак, 11 лістапада, паведамляе газета Diena.

«Актывісты прыходзяць да людзей дадому, раздаюць буклеты і распавядаюць аб магчымасцях далучэння Латгаліі да Расіі. Інфармацыя хутка даходзіць да думы, але ў нас няма магчымасці спыніць гэты рух. Яны ходзяць у школы і іншыя грамадскія ўстановы. Хтосьці казаў пра грошы, якія прапануюцца, каб кіраўнікі калектываў пераходзілі на бок [агітатараў]. Я абмеркаваў гэтую справу з калегамі з самакіраванняў іншых краёў. Але ў нас няма магчымасці ўмешвацца. Я не ведаю, куды глядзіць Паліцыя бяспекі», — распавёў Г.Упеніекс.

«Людзей, у якіх ёсць праца і машына, такія спробы агітацыі, можа быць, не пераканаюць. Яны адкажуць, што тут у Латвіі добрае жыццё. Бедных людзей прасцей пераканаць у тым, што вялікі сусед можа быць выратаваннем», — мяркуе кіраўнік Краслаўскага самакіравання.

Зрэшты, кіраўнікі іншых латгальскіх самакіраванняў не лічаць, што ў рэгіёне ўзнікла пагроза для бяспекі.

У Паліцыі бяспекі не сталі даваць каментарыяў, заклікаўшы жыхароў паведамляць аб дзеяннях, накіраваных супраць тэрытарыяльнай цэласнасці і канстытуцыйнага парадку Латвіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?