Медсястру перавезлі ў шпіталь Мадрыда Hospital de Alcorcon. Асаблівую трывогу выклікае той факт, што яна працавала ў інфекцыйным шпіталі, прыстасаваным для барацьбы з Эболай.

Іспанскія ўлады заяўляюць, што падставаў для панікі няма, але пакуль не могуць патлумачыць, у чым прычына заражэння і дзе былі парушаныя каранцінныя працэдуры.

Медсястра была часткай каманды, якая лячыла іспанскага 69-гадовага манаха Мануэля Гарсія В'еху, што сам заразіўся, ратуючы хворых у Сьера-Леонэ. Уратаваць яго не ўдалося, ён памёр 25 верасня. Перад тым, у жніўні, памёр яшчэ адзін іспанскі святар. 

У хворага на Эболу адкрываюцца шматлікія ўнутраныя крывацёкі, ён млее і дранцвее.

У хворага на Эболу адкрываюцца шматлікія ўнутраныя крывацёкі, ён млее і дранцвее.

У медсястры тэмпература паднялася 30 верасня. Два аналізы пацвердзілі заражэнне Эболай. Пакуль стан яе здароўя застаецца стабільным. Тэмпература не перавышае 38,6 градуса — мяжа, пасля якой Эбола робіцца незваротнай.

Эбола перадаецца, калі ёсць прамы кантакт з вадкасцямі цела заражанага чалавека.

Цяпер іспанскія медычныя ўлады вызначаюць кола кантактаў заражанай медсястры. Вядома, што яна замужам і не мае дзяцей. 

Усяго ў групу па лячэнні брата В'ехі ўваходзіла 30 дактароў і медработнікаў.

Раней іспанскія дактары не здолелі ўратаваць іншага святара-доктара, што захварэў на Эболу, працуючы ў бальніцы ў Ліберыі.

У зонах, ахопленых вірусам, трэба трымаць строгую гігіену. Катэгарычна нельга голым целам кантактаваць з вадкасцямі (сліня, кроў, мача і г.д.) з цела хворага ці іх слядамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?