Да траіх медыкаў «Экамедсэрвіса» ўжыта мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, дваіх адпусцілі пад абавязацельства аб яўцы.

«Доктар-анестэзіёлаг, медсястра, што асіставала яму і гендырэктар «Экамедсэрвіса» арыштаваныя, хірург і медсястра адпушчаны пад абавязацельства аб яўцы», — паведамілі БелаПАН у аўторак ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску.

Абвінавачванні нікому з іх не прад'яўленыя, яны працягваюць заставацца падазраванымі.
Хірург, які праводзіў аперацыю, і медсястра, яму асіставала, адпушчаны пад абавязацельства аб яўцы. Яны працягваюць заставацца падазраванымі.

Галоўны інжынер медыцынскага цэнтра, затрыманы 6 мая па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, кваліфікаванага як службовая халатнасць, змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Нагадаем, што затрыманні ў «Экамедсэрвісе» пачаліся ў пятніцу, 3 мая, пасля таго, як пра сітуацыю выказаўся Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка даручыў вызваліць ад займаных пасадаў усіх вінаватых медработнікаў і адміністрацыйны персанал цэнтра, а таксама ўжыць да іх меры стрымання ў адпаведнасці з заканадаўствам. Лукашэнка даручыў таксама Міністэрству аховы здароўя ўзяць пад кантроль і кіраванне медыцынскім цэнтрам «Экамедсэрвіс». Камітэту дзяржкантролю даручана праверыць фінансава-гаспадарчую дзейнасць цэнтра, а Следчаму камітэту забяспечыць прыняцце самых жорсткіх мер пакарання да вінаватых.

3 мая былі затрыманы пяць чалавек:
дырэктар медыцынскага цэнтра Галіна Валжанкіна, а таксама аперацыйная брыгада, якая праводзіла рынапластыку 23-гадовай жыхарцы Гродна, — хірург, урач-анестэзіёлаг і дзве медсястры. У панядзелак, 6 мая, быў затрыманы галоўны інжынер «Экамедсэрвіса»
Па факце смерці пацыенткі расследуецца справа па ч. 2 арт. 162 Крымінальнага кодэкса
(неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам, што пацягнула смерць пацыента). Створана следчая група ў складзе 10 следчых. Следчыя дзеянні праводзяцца з удзелам спецыялістаў Міністэрства аховы здароўя па двух кірунках: анестэзіялогія і хірургія.
У канцы сакавіка ў медыцынскім цэнтры была зроблена аперацыя па рынапластыцы 23-гадовай жыхарцы Гродна Юліі Кубаравай.
Пасля аперацыі пацыентка ўпала ў кому і не выходзіла з гэтага стану прыкладна месяц. Так і не прыйшоўшы ў прытомнасць, Юлія памерла 23 красавіка ў 4-й клінічнай бальніцы Мінска.

Мінаховы здароўя скасавала ліцэнзію «Экамедсэрвіса» на аказанне анестэзіёлага-рэанімацыйнай дапамогі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?