Чарнобыльскі звон.

Чарнобыльскі звон.

З даху Акадэміі Навук за акцыяй сачылі невядомыя.

З даху Акадэміі Навук за акцыяй сачылі невядомыя.

Абраз Маці Божай ахвяраў Чарнобыля, створаны Алесем Марачкіным.

Абраз Маці Божай ахвяраў Чарнобыля, створаны Алесем Марачкіным.

"А горад падумаў..." Наведнікі кавярні глядзяць скрозь вітрыну на Чарнобыльскі Шлях.

"А горад падумаў..." Наведнікі кавярні глядзяць скрозь вітрыну на Чарнобыльскі Шлях.

Насельнікі дамоў каля "Кастрычніка" павыходзілі на балконы.

Насельнікі дамоў каля "Кастрычніка" павыходзілі на балконы.

Анархісты прынеслі на акцыю вялізныя расцяжкі.

Анархісты прынеслі на акцыю вялізныя расцяжкі.

Анархісты.

Анархісты.

На пляцоўцы ў Парку дружбы народаў было нешматлюдна.

На пляцоўцы ў Парку дружбы народаў было нешматлюдна.

Мастак Алесь Марачкін праходзіць праз турнікет.

Мастак Алесь Марачкін праходзіць праз турнікет.

Мегафоны прапусцілі пасля прынізлівых аднекванняў.

Мегафоны прапусцілі пасля прынізлівых аднекванняў.

Першы ўзняты бел-чырвона-белы сцяг.

Першы ўзняты бел-чырвона-белы сцяг.

Прадстаўнікі БХД на акцыі.

Прадстаўнікі БХД на акцыі.

Акцыя Максіма Вінярскага.

Акцыя Максіма Вінярскага.

Харугва Партыі БНФ.

Харугва Партыі БНФ.

Перад пачаткам.

Перад пачаткам.

21:30

Аксану Рудовіч і Ірыну Арахоўскую адпусцілі з Савецкага РУУС, папярэдне перагледзеўшы відэа, якое яны здымалі.

21.22

Як паведаміла радыё "Свабода", затрыманы Ігар Трухановіч знаходзіцца ў Савецкім РУУСе. Ірыну Сухій, Васіля Сінюхіна, Канстанціна Кірыленку, Вольгу Канавалаву адпусцілі зь Першамайскага РУУСа.

21:02

З'ўляецца інфармацыя, што журналістак НН Аксану Рудовіч і Ірыну Арахоўскую затрымалі пасля таго, як яны знялі збіццё анархіста Ігара Трухановіча. Затрыманне адбылося ў тралейбусе №40. Міліцыянты ў цывільным сачылі за журналістамі ад прыпынку, зайшлі следам у тралейбус, вывелі іх, перасадзілі ў сіні "Фальксваген" і даставілі ў Савецкае РУУС.

20:58

Віталь Рымашэўскі паведаміў, што акцыя скончаная.

20:57

Выступілі таксама старшыня БНФ Аляксей Янукевіч, які адзначыў, што саюз з Расіяй вядзе да небяспекі. Ён узгадаў, як у 1986 асаджвалі чарнобыльскія хмары на Беларусь. «Крамлю было пляваць на беларусаў», — сказаў Янукевіч.

Генадзь Фядыніч з прафсаюза РЭП прачытаў верш, прысвечаны зніклым ад радыяцыі вёскам. Былі выступы маладзейшых палітыкаў — Марыі Хоміч і Артура Фінькевіча — супраць будаўніцтва АЭС у Астраўцы.

20:48

Пачаўся мітынг. Першым выступае прадстаўнік БХД Віталь Рымашэўскі, які зачытвае рэзалюцыю акцыі. Сярод пунктаў значыцца адмова ад будаўніцтва Астравецкай АЭС і вызваленне палітвязняў. Удзельнікі зацвярджаюць рэзалюцыю апладысментамі.

20:38

Невядомыя ў тралейбусе затрымалі журналістак «НН» Аксану Рудовіч і Ірыну Арахоўскую.

20:34

Каментар удзельніцы:

Частка людзей адмаўляецца заходзіць у загарадку. Стаяць групкамі ці шпацыруюць між дрэваў. Частка ўдзельнікаў шэсця, прайшоўшы ўвесь маршрут, проста скіроўваецца дадому. Унутры за турнікетамі досыць вольна. Воддаль сцэны група светлай моладзі пад бел-чырвона-белым сцягам спявае «Сонца нам дапаможа».

Рыгор Кастусёў заклікаў удзельнікаў падыходзіць бліжэй да сцэны.

20:25

Віталь Рымашэўскі паведамляе, што праз турнікеты не прапускаюць мегафон. Ён, Кастусёў і досыць вялікая група журналістаў кіруюцца да пункту пропуску. Пачынаецца дыскусія з спецназаўцамі. Падчас яе з міліцэйскай рацыі гучыць выяўнае "апаратуру не прапускаць". Аднак праз колькі хвілін палітыкі ўгаворваюць міліцыю, і два мегафоны праносяць на абгароджаную тэрыторыю.

20:19

Анатоль Лябедзька расказаў карэспандэнту НН, што міліцыя спадзявалася знайсці ў ягонай машыне ўлёткі. Нават быў падрыхтаваны адпаведны пратакол. Калі ж нічога не знайшлі, то былі вымушаныя адпусціць палітыка. Ён проста з Астраўца прыехаў на акцыю.

20:16

Каментар удзельніка, які прыйшоў разам з сынам:

20:14

Пачаўся надгляд удзельнікаў. Як перадае наш карэспандэнт, адбываецца ён з асаблівай пільнасцю. Спецназаўцы ўглядаюцца ў заплечнікі і торбы, абшукваюць і старых, і маладых металашукальнікамі. Магчыма, праз гэта будзе невялікая затрымка ў часе.

20:11

Пляцоўка ў Парку Дружбы народаў абгароджаная турнікетамі з некалькімі ўваходамі. Каля іх дзяжураць спецназаўцы, у тым ліку ў крапавых барэтах. Трапляюцца і спецназаўкі.

20:09

На ходніках каля плошчы Бангалор свае кніжкі прадаюць пісьменнік Кастусь Травень і музычны крытык Вітаўт Мартыненка.

20:06
Людзі ўжо ў Парку Дружбы народаў. Шэсце доўжылася каля гадзіны. Хутка павінен пачацца мітынг.
19:57
Прыемны сюрпрыз. Да акцыі паспеў далучыцца лідар АГП Анатоль Лябедзька, які сёння быў затрыманы ў Астраўцы.
19:55

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі заявіў, што ў акцыі ўдзельнічае 2000 чалавек. Людзі ўжо побач з Бангалорам.

19:50

Людзі ў цывільным незадаволеныя. Як піша ў фэйсбуку Ілля Заранок: «Чалавек з відэакамерай у руках кажа: «Заняцца ім няма чым, ходзяць, таўкуцца, іншых клопатаў няма».

19:48

Лідар «Экадома» Ірына Сухій пакінутая ў пастарунку Першамайскага раёна на тры гадзіны. Міліцыянтам патрэбен гэты час, каб «высветліць» асобу затрыманай.

19:45

На дадзены момант у акцыі ўдзельнічае каля 700 чалавек. Аднак у самыя пікавыя моманты, мабыць, колькасць удзельнікаў была блізкая да тысячы.

19:44

Удзельнікі ў чорных масках скандуюць: «На зарплаты денег нет — на АЭС ушел бюджет!»

Падрастае маладая змена, якая ўжо пакрысе пераймае эстафету мітынгаў. Хлапчукі ды дзяўчаткі нясусць бел-чырвона-белы сцяг з эмблемай-зоркай БХД:

19:42

Галава калоны ўжо дайшла да ўніверсама «Рыга».

Людзей падаецца больш, чым каля кінатэатра, але, магчыма, такі эфект ствараецца праз расцягнутасць калоны. У адзін шэраг разам могуць ісці максімум пяць чалавек.

Прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці сёлета арганізавана на акцыю не выйшлі, у адрозненні ад пяпэрэдніх гадоў.

19:31

Удзельнікаў троху паболела. Некаторыя проста далучаюцца падчас шэсця.

Хвост калоны перайшоў вуліцу Якуба Коласа.

Адзін з удзельнікаў, як перадаюць нашы карэспандэнты, прыйшоў на акцыю з маленькім сабачкам.

19:24

Новае відэа:

19:23

Цяпер людзей ад выхада на праезную частку страхуюць ДАІшнікі. АМАПаўцаў амаль не засталося, хоць на праспекце ачапленне стаяла выключна з іх.

Хлопцы з мегафонамі праспявалі «Не быць скотам». Цяпер ад іх гучыць «Грай».

19:18
Метадолаг Уладзімір Мацкевіч у сваім фэйсбуку паведамляе, што эколаг Таццяна Новікава не затрыманая, а была вымушаная схавацца.

Час ад часу калоне сігналяць сустрэчныя машыны. Невялікая частка людзей ідзе з іншага боку вуліцы Сурганава.

19:16
Шэсце крочыць па ходніках уздоўж праспекта Незалежнасці пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Гукаюць «Жыве Беларусь!», «Не — АЭС!»

19:13

Калона рухаецца не вельмі хутка. Галава шэсця знаходзіцца каля Дома друку.

Упершыню прагучалі лозунгі «Свабоду палітвязням». Пасля чаго пачалося пералічэнне палітвязняў па адным. «Статкевічу -- свабоду!», «Дашкевічу -- свабоду!» і г.д.

19:06

У шэсці бярэ ўдзел каля 500 чалавек. Яшчэ дзесьці 100 чалавек засталіся стаяць на пляцоўцы ля «Кастрычніка». На Бангалор яны не пайшлі.

У галаве калоны два маладзёны з мегафонамі, якія "заводзяць" удзельнікаў, гукаючы «Жыве Беларусь» і «Не — АЭС у Беларусі».

Анархісты прыцягваюць да сябе ўвагу выгукамі: «Да чаго дайшоў прагрэс: няма здароўя — ёсць АЭС». Яшчэ яны трымаюць расцяжку: «АЭС — цацка капітала».

19:01

Некаторыя ўдзельнікі трымаюць самаробныя плакаты з надпісамі «Астравец = Чарнобыль».

19:00

Калона толькі што кранулася. Пачалося шэсце.

18:59

З прыколаў акцыі: адзін спецназавец паставіў падножку паставіў іншаму. Той паваліўся. Першы стаіць рагоча, другі ж выціраецца ад пылу.

Шмат індывідуальных акцый. Хлопец хіпстэрскага выгляду трымае ў руках плакат фармату А3 з надпісам: «Ты б яшчэ пад ж… у сябе пабудаваў. Мама».

Анархісты скандуюць: «Мірным атам не бывае».

18:56

Першае відэа з акцыі.

18:54
Анархісты разгарнулі плакат па-расейску «Цана АЭС — нашы жыцці». Плакат у рост чалавека, некалькі метраў даўжынёй.

Хлопцы у марлевых павязках раздаюць улёткі «На АЭС ушел бюджет, на зарплаты денег — нет». Пенсіянеры шматзначна перамаўляюцца: «Гэта — анархісты».

Рыгор Кастусёў абвесціў пра пачатак фарміравання калоны. Людзі сталі на ходніках праспекта. Чакаюць пачатак руху. Некалькі дзясяткаў спецназаўцаў сталі каля праспекта, каб не пускаць удзельнікаў на праезную частку.

18:42

На мітынгу, мяркуецца, выступяць Аляксей Янукевіч, Віталь Рымашэўскі і нехта з сацыял-дэмакратаў.

Ёсць адзіночны пікет: «Апазіцыя, дзе мой Спартак?» Яе арганізатар шукае мужных людзей, якія б маглі павесці народ за сабой.

Упершыню прагучалі воклічы «Жыве Беларусь». Ёсць нямала людзей у масцы Гая Фокса, яе яшчэ называюць маскай Ананімусаў.

На акцыі прысутнічае мастак Аляксей Марачкін, малады палітык Артур Фінькевіч, святар Леанід Акаловіч.

18:35

Ля "Кастрычніка" стаіць каля 500 чалавек. З вядомых людзей таксама ёсць паэт Генадзь Бураўкін, скульптар Алесь Шатэрнік (з роварам), палітык Віталь Рымашэўскі.

На даху Акадэміі навук размяшчаюцца нейкія дзіўныя людзі, якія сочаць за акцыяй.

18:30

Максім Вінярскі з «Еўрапейскай Беларусі» стаіць з плакатам «У Беларусі дзве бяды», на якім выявы Чарнобыльскай АЭС і Аляксандра Лукашэнкі ў хакейнай форме.

З вядомых людзей на акцыі прысутнічае публіцыст Анатоль Сідарэвіч, Наталля Адамовіч, дачка пісьменніка Алеся Адамовіча, які адкрываў грамадству праўду пра Чарнобыль. На мерапрыемстве прысутнічае японскі аспірант-фізік Ясухіра Ігарашы, які прыехаў на акцыю з Варшавы, дзе вучыцца.

18:19

Адна з удзельніц акцыі збірае грошы для дзетак хворых на рак. Свае ўлёткі раздаюць прадстаўнікі «Еўрапейскай Беларусі».

На акцыі ёсць старая харугва Партыі БНФ. Узняты першы бел-чырвона-белы сцяг, да якога прымацаваная жалобная стужачка.

18:17

Ноу-хау сёлетняй акцыі: некаторыя супрацоўнікі спецслужбаў не проста ў цывільным і з навушнікамі, але яшчэ і заплечнікамі. Раней такога не было. Закос пад удзельнікаў?

На пляцоўцы каля кінатэатра цяпер чалавек 200. З чарнобыльскім звонам прыйшлі прадстаўнікі Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і Рыгор Кастусёў. АМАПаўцаў не так шмат.

18:08

У дварах на вуліцы Кузьмы Чорнага затрымалі эколагаў. Старшыню антыядзернай кампаніі Таццяну Новікаву, старшыню арганізацыі «Экадом» Ірыну Сухій і Вольгу Каскевіч з «Зялёнай сеткі». Падрабязнасці затрымання пакуль высвятляюцца.

На вуліцы Дарашэвіча стаіць АМАПаўскіх аўтазакі і каля 7 міліцэйскіх аўтобусаў. Яшчэ тры аўтазакі прыпаркаваныя на вуліцы Броўкі.

18:01

Лідара АГП Анатоля Лябедзьку выпусцілі з Аставецкай міліцыі, паведамляе прэс-служба партыі.

16.33

Незалежных журналістаў Аляксандра Баразенку і Настассю Яўмен, затрыманых у Астраўцы, выпусцілі з РАУС. Пра гэта паведамляе сайт ГА «БАЖ». З іх відэакамеры выдалілі сённяшні запіс.

15.46

У Астраўцы затрыманы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Пра гэта палітык паведаміў БелаПАН.

Лябедзька чакаў вырашэння сітуацыі з затрыманымі журналістамі каля будынка РАУС. «Спачатку ніякіх пытанняў да мяне ў міліцыі не ўзнікла. Аднак затым да мяне падышоў адзін з іх і прапанаваў прайсці ў РАУС у сувязі з тым, што ў горадзе выявілі нейкія ўлёткі», — паведаміў Лябедзька.

13.09

Незалежныя журналісты Аляксандр Баразенка і Настасся Яўмен затрыманыя днём 26 красавіка ў Астраўцы. Затрыманне адбылося ў 13:03.

Журналісты рабілі рэпартаж з наведвання лідарамі АГП — Анатолем Лябедзькам, Іванам Круком і Мікалаем Уласевічам — пляцоўкі Астравецкай АЭС.

«Мы паспрабавалі прайсці на пляцоўку АЭС, — паведаміў ucpb.org А.Лябедзька. — На пляцоўку нас не дапусцілі, Шлях заступілі супрацоўнікі КДБ і крымінальнага вышуку, прычым як сталічныя, так і мясцовыя, і з аховы станцыі. Не давалі магчымасці зняць. Журналістаў забралі пісаць пісьмовае тлумачэнне, адабралі камеру».

* * *

26 красавіка ў Мінску пройдзе традыцыйная штогадовая акцыя, прысвечаная чарговым угодкам катастрофа на Чарнобыльскай АЭС.

«Чарнобыльскі шлях-2013» санкцыянаваны ўладамі.

Пачнецца шэсце ад кінатэатра «Кастрычнік» насупраць Акадэміі навук. Збор прызначаны на 18.30.

Шэсце пройдзе па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў, дзе адбудзецца мітынг. Затым пройдзе ўскладанне кветак да Чарнобыльскай капліцы.

Галоўнае патрабаванне «Чарнобыльскага шляху — 2013» — адмена будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі.
Як заяўляюць арганізатары акцыі, рашэнне аб будаўніцтве АЭС было прынята недэмакратычным шляхам, што робіць яго нелегітымным, а будаўніцтва гэтага небяспечнага аб’екта суправаджаецца спешкай, парушэннямі заканадаўства і будаўнічых норм.

Апрача адмены будаўніцтва АЭС удзельнікі «Чарнобыльскага шляху» маюць намер патрабаваць аднаўлення дзейнасці закона аб сацабароне грамадзян, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, давання грамадзянамі праўдзівай і поўнай інфармацыі аб наступствах катастрофы, а таксама рэальнай магчымасці дазіметрычнага кантролю спажывецкіх тавараў і навакольнага асяроддзя.

Глядзіце таксама:

«Чарнобыльскія шляхі»: як гэта было. Кадры з шэсцяў і мітынгаў за 24 гады

***

Паводле звестак Белстата, на пачатак 2013 года ў зоне радыеактыўнага забруджання знаходзіліся 2.393 населеныя пункты (28 гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу і 2.365 сельскіх населеных пунктаў), або 10,1% усіх населеных пунктаў Беларусі.

На гэтых тэрыторыях пражываюць 1.142,6 тыс. чалавек, або 12,1% усёй колькасці насельніцтва краіны.

Найбольш пацярпелымі ў выніку катастрофы з’яўляюцца Гомельская, Брэсцкая і Магілёўская вобласці.

У Гомельскай вобласці на пачатак гэтага года на тэрыторыі, забруджанай радыенуклідамі, пражывалі 886,4 тыс. чалавек (62,1% усяго насельніцтва вобласці), у тым ліку гарадскога насельніцтва — 679,2 тыс. чалавек, сельскага — 207,2 тыс. чалавек.

У зоне радыеактыўнага забруджання на тэрыторыі Брэсцкай вобласці пражывалі 115,4 тыс. чалавек (8,3%), у тым ліку гарадскога насельніцтва — 55,6 тыс., сельскага — 59,8 тыс.

На забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі Магілёўскай вобласці пражывалі 112,4 тыс. чалавек (10,4% усяго насельніцтва вобласці), у тым ліку гарадскога — 49,5 тыс., сельскага — 62,9 тыс.

У выніку перасялення жыхароў і паляпшэння радыеактыўнага становішча колькасць населеных пунктаў на забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі за 10 гадоў скарацілася на 409, а колькасць насельніцтва, якое пражывае ў зонах радыеактыўнага забруджання, — на 327,9 тыс.

Чацвёрты энергаблок ЧАЭС узарваўся 26 красавіка 1986 года ў 1 гадзіну 23 хвіліны. Гэтая аварыя стала самай буйной у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофай.

Нягледзячы на тое што станцыя размешчана ва Украіне, каля горада Прыпяць, больш як 70% радыенуклідаў асела на тэрыторыі Беларусі. Ад наступстваў аварыі пацярпелі прыкладна 2 млн. жыхароў краіны, у тым ліку больш за паўмільёна дзяцей. З сельскагаспадарчага абароту выведзена 2 млн. 64 тыс. квадратных кіламетраў сельгасугоддзяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?