Прыблізна а 12-й на праспекце Незалежнасці, насупраць 23-й гімназіі, сутыкнуліся два легкавікі — белая «Аўдзі» і чорная «Мазда». У «Аўдзі» пабіты перад, прыўзняты капот, у «Мазды» змятае пярэдняе крыло і дзверцы кіроўцы, стаіць яна ўпоперак руху. Магчыма, аўто занесла на заснежаным праспекце, а кіроўца наступнай машыны не змог затармазіць.

На месцы прысутнічалі інспектары ДАІ, «хуткай» не было. Відаць, абышлося без пацярпелых.

15 снежня ў Беларусь прыйшоў снежны шторм «Хавер».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?