Адзін з самых маладых міністраў Беларусі прыйшоў на высокую пасаду фактычна зніадкуль. Пагаворвалі, што ягоная жонка мае адносіны да жонкі Віктара Лукашэнкі.

Прыхільнік рынкавай эканомікі і адкрытасці. Праўда, першыя гады працы на пасадзе міністр Снапкоў быў настолькі не ўпэўнены ў сабе, што ўвесь час высоўваў наперад сябе шэрага кардынала Андрэя Тура — той прасядзеў на пасадзе намесніка 16 гадоў.

Толькі ў апошні час Снапкоў пачаў выходзіць на публіку. Яму адводзіцца роля генератара новых ідэй, але рычагоў уплыву на іх рэалізацыю ў яго няшмат.

Цытата: «За эканамічнае злачынства павінна быць эканамічнае пакаранне. Няма сэнсу садзіць чалавека, які абадраў дзяржаву, на казённы хлеб і поўнае ўтрыманне».

2011.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1969 у Магілёве. Закончыў Беларускую сельгасакадэмію (1991), Акадэмію кіравання (2001). Працаваў эканамістам, старшым эканамістам, бухгалтарам у калгасах Магілёўшчыны і Гродзеншчыны, у сістэме «Белаграпрамбанка». У 1996—2000 — намеснік старшыні Горацкага райвыканкама, у 2000—2009 — начальнік фінансавага ўпраўлення, а пасля намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама. Міністр эканомікі (з 2009).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0