Ён не надта ўпэўнена глядзіцца на тэлеэкранах. Перад камерай губляецца, словы гучаць няпэўна і недарэчна. Таму і трымаюць Дзмітрыя падалей ад журналістаў.
Тым не менш, «некамерцыйны» прэзідэнцкі спартыўны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі будуе жылы раён і кантралюе латарэі. І траціць больш за $2,5 мільёна на дабрачыннасць.

Жонка Дзмітрыя Ганна Лукашэнка доўгі час працавала ў кампаніі «Юнівест¬М» алігарха Тарнаўскага. А яшчэ дзеці Дзмітрыя і Ганны перамаглі ў конкурсе сачыненняў на беларускай мове.

***

Цытата: «Праслізгвае інфармацыя, што прэзідэнцкі спортклуб шчодра фінансуецца з дзяржбюджэту. За пяць гадоў не выдаткавана ніводнага рубля з бюджэту».

Інтэрв’ю БТ, ліпень 2010.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1980. Вырас пад Шкловам. Скончыў факультэт міжнародных адносін БДУ. Абараніў дыплом на тэму «Выступы беларускіх спартсменаў на міжнароднай арэне». Кіраўнік прэзідэнцкага спартовага клуба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?