Кадр з новага рэкламнага відэа для Міністэрства абароны.

Кадр з новага рэкламнага відэа для Міністэрства абароны.

Міністэрства абароны загрузіла ў сеціва новае рэкламнае відэа, якое мае заахвоціць маладых людзей служыць у войску.

У рэкламным роліку малады чалавек відавочна «тушуецца» перад ваенкамам і на пытанне «Ну што, сынку, у армію хочаш?» няўпэўнена адказвае: «Не ведаю».

Тады ваенкам, бадзёра кінуўшы «Хадзем са мною. Нам падуладны ўсё стыхіі», адчыняе дзверы і паказвае ўсю магутнасць беларускага войска.

«Здымалі пяць дзён у верасні, за гэты час мы праехалі 2500 км па Беларусі», —
кажа Аляксей Краеў, дырэктар кампаніі RGB Production, якая займалася вырабам рэкламы. Дарэчы, гэта ўжо не першае відэа для Мінабароны аўтарства RGB Production.

«Канцэпцыю сюжэта прыдумаў я, сцэнар пісалі разам з ваенным інфармацыйным агенствам «Ваяр», тэхнічную дапамогу падчас здымак аказала кампанія Wargaming», — адзначыў суразмоўца.

Бюджэт дастаткова маштабнага роліка — камерцыйная тайна. Але самае цікавае ў тым, што фінансаванне праекта ішло не з Міністэрства абароны РБ.

«Ніводнага бюджэтнага рубля патрачана не было, гэта я вам гарантую», — запэўніў Аляксей Краеў. Хто фінансаваў рэкламу — суразмоўца не паведаміў.

Ролік, у параўнанні з большасцю рэкламных прадуктаў дзяржаўных арганізацый і ведамстваў, выглядае надзвычай якасна.

Ваенкама ж сыграў акцёр Віктар Кушняроў, які не па чутках знаёмы са службай ва ўзброеных сілах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?