У Амерыцы сёння — Дзень Сурка. Нашыя Грамніцы.

У 7:25 раніцы, на фоне пахмурнага неба і халодных тэмператур, самы знакаміты амерыканскі сурок — Філ — не пабачыў свайго ​​ценю ў невялікім мястэчку Панксэтаўні ў Пенсільваніі.

Згодна з народнымі традыцыямі, адсутнасць ценю для Філа азначае, што будзе ранняя вясна. Калі б Філ убачыў свой цень, то б схаваўся, а гэта азначала, што будзе яшчэ шэсць тыдняў зімы.

Першае прадказанне сурка адбылося ў 1887 г.
З таго часу Філ бачыў свой ​​цень 100 разоў і не бачыў яго толькі 16 раз. Дзевяць разоў Філ проста ігнараваў народную традыцыю.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?