Нагадаем, што матч 1/16 фіналу Лігі Еўропы БАТЭ — «Фенербахчэ» пройдзе 14 лютага ў Гродне (пачатак у 21:00).

Першачарговае права на куплю квіткоў па традыцыі атрымаюць уладальнікі абанементаў на хатнія матчы ФК БАТЭ ў сезоне-2013, пасля чаго квіткі паступяць у свабодны продаж у Барысаве, Мінску і Гродне. Колькасць квіткоў, якія прадаюцца ў адны рукі, абмяжуецца двума.

Білеты будуць каштаваць 100 000, 70 000 40 000 і рублёў. Стадыён «Нёман» змяшчае каля васьмі з паловай тысяч гледачоў.

З прычыны параўнальна невялікай змяшчальнасці гродзенскай арэны, павышанай цікавасці да матчу з боку заўзятараў, а таксама неабходнасці, згодна з рэгламентам турніру, прадастаўлення значнай колькасці квіткоў камандзе гасцей і УЕФА, было прынята папярэдняе рашэнне не праводзіць продаж па безнаяўным разліку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?