Сёння быў абвешчаны лонг-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. У спіс трапіла дванаццаць кніг.

Сёлета на прэмію былі вылучаныя 43 кнігі, сярод якіх ёсць і раманы, і зборнікі і нон-фікшн літаратуры.

У выніку лонг-ліст выглядае так:

Сяргей Балахонаў «Зямля пад крыламі Фенікса»

Альгерд Бахарэвіч «Гамбургскі рахунак Бахарэвіча»

Алена Брава «Рай даўно перанаселены»

Адам Глобус «Сказы»

Паліна Качаткова «Матылі»

Уладзімір Някляеў «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»

Андрэй Пакроўскі «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза»

Алесь Пашкевіч «Сімъ ПобѢдиши»

Людміла Рублеўская «Авантуры Пранціша. Вырвіча, шкаляра і шпега»

Юры Станкевіч «Шал»

Уладзімір Сцяпан «Адна капейка»

Андрэй Федарэнка «Ланцуг»

Літаратурная прэмія Гедройца заснаваная ў 2011 годзе, яе памер складае 105 мільёнаў рублёў.

Прэмія прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза», «эсэістыка» (журы прэміі пакідае за сабой права вызначаць жанр твораў у спрэчных выпадках).
Намінаванне праходзіць у тры этапы. Спачатку абвяшчаецца лонг-ліст прэміі (12 пазіцый), за ім ― шорт-ліст (6 пазіцый). Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцаў адбываецца 3 сакавіка 2013 году, у Міжнародны дзень пісьменніка. Сярод узнагародаў ― магчымасць выдаць кнігу ў Польшчы, літаратурныя стыпендыі і запрашэнні ў еўрапейскія дамы творчасці. Першым лаўрэатам прэміі Гедройца стаў Павал Касцюкевіч, аўтар зборніка апавяданняў «Зборная РБ па негалоўных відах спорту».

Сачыць за навінамі прэміі можна на спецыяльным сайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?