Спас на Грабарцы

Сёлета ў фэсце на Грабарцы ўзяў удзел патрыярх Маскоўскі Кірыл.

21.08.2012 / 10:48

Праваслаўныя 19 жніўня адзначылі свята Перамянення Гасподняга. У гэты дзень беларусы Падляшша збіраюцца ў манастыры на гары Грабарцы. Паводле традыцыі, паломнікі прыносяць з сабой крыжы — маленькія і вялікія, каму які па сіле.

Гэта асаблівае месца — крутая гара сярод паплавоў і пералескаў, на якой узвышаюцца сотні крыжоў. Невялікі кляштар, драўляныя цэрквы.

Сёлета ў фэсце на Грабарцы ўзяў удзел патрыярх Маскоўскі Кірыл, які знаходзіўся ў Польшчы з першым у гісторыі візітам.

Сяргей Гезгала, фота Cerkiew.pl