Euphoria! Пераможца Еўрабачання Ларын прыедзе ў Беларусь
Яна выступіць на адкрыцці «Славянскага базара» ў Віцебску.
19.06.2012 / 10:10
Пераможца «Еўрабачання-2012» шведская выканаўца Ларын (Loreen) выступіць падчас адкрыцця «Славянскага базару» ў Віцебску 12 ліпеня, паведамляюць арганізатары.
Спяваць яна будзе сваю знакамітую «Эйфарыю», з якой перамагла ў Баку ў маі.
На ўрачыстым адкрыцці 21-га Міжнароднага фестываля мастацтваў «Славянскі базар» таксама выступяць расійскія «Буранаўскія бабулі», а таксама Аляксандр Рыбак (Нарвегія), Ірына Алеграва, Валерыя, Барыс Маісееў, Аляксандр Разенбаум, «Песняры», «Сябры», Алена Ланская, «Litesound», Верка Сярдзючка (ці Андрэй Данілка) ды Крыс Норман з Самантай Фокс ды інш.
Цана білетаў ад 460 тыс. да 750 тыс. Канцэрт пройдзе ў Летнім амфітэатры ў Віцебску 12 ліпеня і пачнецца ў 20:30.
Нагадаем, што Ларын атрымала ўпэўненую перамогу на конкурсе «Еўрабачанне-2012», што прайшоў у Баку. Таксама падчас побыту ў сталіцы Азербайджана яна сустрэлася з тамтэйшымі праваабаронцамі, чым выклікала незадавальненне азербайджанскіх уладаў.
nn.by