Віктара Януковіча накрыла вянком + камічнае відэа

Адбылося гэта падчас ускладання прэзідэнтамі Украіны і Расіі вянкоў да помніка невядомаму салдату ў Кіеве.

18.05.2010 / 10:10

Адбылося гэта ў часе візіту Дзмітрыя Мядзведзева ў Кіеў.

Залева бушавала, калі кіраўнікі дзяржаваў ускладалі вянкі да помніка невядомаму салдату ў Кіеве. У адзін з момантаў моцны парыў ветра скінуў адзін з вянкоў на прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

Падбеглі ахоўнікі і дапамаглі вярнуць вянок на месца.