Мезіна ў мінскім «Дынама» заменіць Эш

А галкіпер зборнай Беларусі мае заключыць кантракт з кіеўскім «Будывельнікам».

20.04.2010 / 14:03

Як стала вядома Sports.ru, хакейнае мінскае «Дынама» такі не будзе падпісваць новы кантракт з галкіперам Андрэем Мезіным. Плануецца, што хакеіст працягне кар’еру ва ўкраінскім «Будывельніку».

Тры дні таму пасля весткі пра тое, што кантракт з ім падоўжаны не будзе, Мезін пакінуў размяшчэнне зборнай Беларусі, у складзе якой рыхтаваўся да чэмпіянату свету ў Нямеччыне ды адправіўся ў Кіеў, дзе ў міжсезонне жыве ў жонкі.

На месца Мезіна мінчане запрасілі брамніка СКА Роберта Эша. Піцерцы ўжо заявілі пра нежаданне працягваць пагадненне з амерыканцам.