Па-беларуску выходзяць бразільскія народныя казкі

Неўзабаве мае выйсці поўны наклад кнігі «Бразільскія народныя казкі» ў запісах Сільвіа Рамэра, якую з партугальскай на беларускую мову пераклаў Дзмітрый Магілеўцаў. Але ўжо цяпер, дзякуючы фота сігнальнага асобніка, мы можам крыху азнаёміцца з будучым выданнем, піша Bellit.info.

24.04.2024 / 16:36

«У выданні сабраныя бразільскія народныя казкі, запісаныя ў канцы ХІХ стагоддзя. Яны ўвабралі ў сябе ўсё, што складае культуру бразільскага народа: і відавочны моцны еўрапейскі ўплыў, і любоў да прыроды, уласцівую карэннаму насельніцтву, і музычны, жвавы і вясёлы подых Афрыкі. Героі гэтых казак — мурашы і пеўні, прынцэсы і малпы, зласлівы ягуар і хітры мурын. Яны хітруюць і чаруюць, перамагаюць і плачуць альбо проста разбягаюцца абы-куды, а нам, чытачам, з таго пацеха і навука», — гаворыцца ў анатацыі.

Кнігу, якая мае 100 старонак, праілюстраваў мастак Павел Дарохін.

Кніга Ванды Марцінш душ Рэйш «Маланкі над Вільняй» атрымала прэмію мэра літоўскай сталіцы

Выйшаў зборнік творчай спадчыны Гальяша Леўчыка

У Бразіліі выйшла кніжка аб прыгодах дзяўчынкі з Беларусі

Nashaniva.com