«Байпол» паведаміў пра гібель афіцэра на Абуз-Лясноўскім палігоне

Паводле звестак «Байпол», падчас вучэнняў на Абуз-Лясноўскім палігоне загінуў вайсковец.

24.04.2024 / 11:31

Гэта камандзір батарэі 105-га асобнага механізаванага батальёна 11 брыгады, якая дыслакуецца ў г. Слонім, старшы лейтэнант Сяргей Т., 1999 г. н., выпускнік Вайсковай акадэміі.

На цяперашні момант разглядаецца дзве версіі таго, што здарылася: суіцыд і неасцярожнае абыходжанне са зброяй, пішуць былыя сілавікі.

Nashaniva.com