Англія! На выхад! «Манчэстэр Сіці» і «Арсенал» вылецелі з Лігі чэмпіёнаў

Украінец Андрэй Лунін выцягнуў «Рэал» у паўфінал.

18.04.2024 / 00:59

Джуд Белінгем звяртаецца да фанатаў «Рэала» падчас серыі пенальці. Фота: Dave Shopland / AP

У першым матчы ў Мадрыдзе была нічыя 3:3. «Рэал» першым сёння адкрыў лік у сустрэчы. На 12-й хвіліне вызначыўся Радрыга, а потым сышоў у глыбокую абарону. Што казаць, калі першы вуглавы падаў на 105-й хвіліне. 

«Манчэстэр Сіці», пераможца мінулай Лігі чэмпіёнаў, узламаў абарону на 76-й хвіліне высілкамі Кевіна дэ Бруйне — 1:1. Асноўны і дадатковы час так і скончыліся.

У матчы і серыі пенальці героем стаў украінскі галкіпер «Рэала» Андрэй Лунін, які адбіў удары Бернарда Сілвы і Матэа Ковачыча.

«Баварыя» сёння выйграла ў Мюнхене ў лонданскага «Арсенала» 1:0 (першы матч — 2:2) і таксама выйшла ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў.

Такім чынам у паўфіналах згуляюць: «Рэал» — «Баварыя», «Барусія» — ПСЖ.

Упершыню за тры гады паўфіналы пройдуць без англійскіх клубаў.

Паўфіналы пройдуць 30 красавіка — 1 мая, матчы ў адказ 7-8 мая. Фінал — 1 чэрвеня.

«Баварыя» выбіла «Арсенал» з Лігі чэмпіёнаў

Агонь у Дортмундзе і сенсацыя ў Барселоне: вызначыліся першыя паўфіналісты Лігі чэмпіёнаў

Туркменскі футбольны клуб пабіў рэкорд Кнігі Гінэса, але тая чамусьці гэтага не прызнае

Nashaniva.com