Кейт і Уільям падзякавалі ўсім за разуменне і падтрымку

Прадстаўнік Кенсінгтонскага палаца заявіў, што прынц і прынцэса Уэльскія вельмі кранутыя добрымі словамі падтрымкі, якія яны атрымалі пасля таго, як у Кэтрын дыягнаставалі рак.

24.03.2024 / 11:31

Жанчына глядзіць тэлевізар, калі Кэтрын, прынцэса Уэльская, абвяшчае, што яна праходзіць прафілактычны курс хіміятэрапіі ад раку, 22 сакавіка 2024 г., Лонданя. Фота: Leon Neal / Getty Images

У заяве таксама дадаецца, што яны ўдзячныя, што грамадскасць зразумела іх просьбу аб прыватнасці. 

Кэтрын у відэазвароце ў пятніцу расказала, што пачала лячэнне. Ёй паставілі дыягназ пасля аперацыі на брушной поласці. 

Прэс-сакратар Кенсінгтонскага палаца паведаміў: «Прынц і прынцэса надзвычай крануты добрымі паведамленнямі людзей тут, у Вялікабрытаніі, па ўсёй Садружнасці і па ўсім свеце». 

Кароль Чарльз і каралева Каміла, якія ведалі пра стан прынцэсы яшчэ да таго, як было абвешчана, заявілі, што будуць працягваць падтрымліваць яе і прапаноўваць сваю «любоў і падтрымку ўсёй сямʼі ў гэты цяжкі час». 

Іншыя члены каралеўскай сямʼі таксама выказалі сваю падтрымку прынцэсе і прынцу Уэльскаму. 

Так, брат прынца Уільяма Гары разам з жонкай Меган Маркл адправілі з ЗША наступнае паведамленне: «Жадаем здароўя і выздараўлення Кэтрын і яе сямʼі». Герцаг і герцагіня Сасэкскія выказалі надзею, што ў Кэтрын і яе сямʼі будзе дастаткова асабістай прасторы для гэтага. 

Паводле Daily Mail, пара, як і іншыя людзі, не блізкія да каралеўскай сямʼі, нічога не ведала аб хваробе прынцэсы і даведаліся пра гэта з навін.

Nashaniva.com