На выбарах у Расіі жанчына зайшла на ўчастак на каленях і пачала ўкідваць бюлетэні

Потым да яе далучылася іншая жанчына.

20.03.2024 / 15:11

У інтэрнэце з'явілася відэа, на якім жанчына на каленях уваходзіць у пакой са скрыняй для бюлетэняў і пачынае ўкідваць бюлетэні, паведамляе «Агенцтва».

На каленях яна зайшла, каб, магчыма, не патрапіць у поле зроку кагосьці, хто можа быць у суседнім памяшканні. У адным з гэтых памяшканняў сядзіць ахоўнік, але ён, здаецца, бачыць жанчыну.

Памяшканне падобна на выбарчы ўчастак №2 у школе №260 у Санкт-Пецярбургу.

На гэтым участку Уладзімір Пуцін атрымаў 74,85%, Мікалай Харытонаў — 11,72%, Леанід Слуцкі — 4,24%, Уладзіслаў Даванкоў — 4,04. Яўка склала 69,52 працэнта.

Nashaniva.com