Краму нацыянальнай сімволікі «Адметнасць» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Адметнасць» — крама сямейнай пары Вольгі і Сяргея Верамеенкаў з Гродна. Цяпер працуе як інтэрнэт-крама ў Беластоку.

20.03.2024 / 14:41

Фота: Hrodna.life

Нядаўна СК пачаў «спецвытворчасць» супраць Сяргея, яго абвінавачваюць па артыкуле аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (часткі 1 і 2 артыкула 361-4 КК).

Акрамя таго, спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» папоўніла эстонская арганізацыя «Fund of Belarus friends», а таксама ініцыятыва «Голас».

Nashaniva.com