75 тысяч загінулых расійскіх салдат. Вось цана, якую плаціць Расія за напад на суседнюю краіну

Летам 2023 года «Медуза» разам з «Медыязонай» і даследчыкам лішкавай смяротнасці Дзмітрыем Кобакам знайшла найбольш дакладны спосаб падліку страт расійскай арміі.

24.02.2024 / 11:41

Ілюстрацыйнае фота: Ashley Chan/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

Тады журналісты ацанілі колькасць загінулых ва Украіне расійскіх вайскоўцаў у 47 тысяч чалавек. Зараз — другая частка даследавання, на гэты раз яна ахоплівае перыяд амаль у два гады, з 24 лютага 2022-га па канец 2023-га.

Вось некаторыя з галоўных высноў новага даследавання:

Да канца 2023 года страты расійскай арміі забітымі выраслі да 75 тысяч. Да другой гадавіны вайны, калі меркаваць, што падчас захопу Аўдзееўкі расійская армія губляла людзей тымі ж тэмпамі, што ў чацвёртым квартале 2023-га,

колькасць загінулых магла вырасці ўжо да 83 тысяч.

Група вайскоўцаў, шырока прадстаўленая ў ваенных стратах Расіі, — завербаваныя на вайну зняволеныя. Да канца мінулага года, паводле нашай ацэнкі, загінулі 20 тысяч людзей, якія падпісалі кантракты з Мінабароны ці ПВК у абмен на магчымасць амністыі.

Страты сярод мабілізаваных расіянаў на тую ж дату склалі каля 16 тысяч чалавек.

Кожны тыдзень ва Украіне гінуць каля 250 чалавек, прымусова адпраўленых на фронт.

Агульны тэмп страт УС РФ у апошнія шэсць месяцаў — 120 чалавек у дзень.

Так выглядае смяротны канвеер, які пабудавалі расійскія ўлады за два гады вайны.

Чытайце таксама:

Зяленскі: Страты УСУ ў пяць разоў меншыя за расійскія

За амаль два гады вайны пацверджана гібель больш як 45 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне

Nashaniva.com